Бакасніцы (Rhagionidae) — сямейства караткавусых насякомых атрада двухкрылых.
Апісанне Даўжыня 2-18 мм. Чорныя, бурыя, або жоўтыя насякомыя. Брушка падоўжанае, канічнае. Галава паўшарападобная. Крылы празрыстыя або плямістыя з 4 радыяльнымі жылкамі.
Лічынкі — драпежнікі, насяляюць вільготную, багатую арганічнымі рэчывамі глебу, апалае лісце, адмерлую драўніну, радзей праточную ваду. Дарослыя жывуць на лісцях, ствалах дрэў, звычайна ў вільготных мясцінах каля вады. Дарослыя мухі кормяцца дробнымі насякомымі з мяккімі покрывамі, частка відаў — нектарам. Самкі родаў і — крывасосы.
Пашыраны ўсясветна, вядома каля 500 відаў. На Беларусі каля 30 відаў, найбольш пашырана
Літаратура
Катэгорыя:Караткавусыя двухкрылыя Катэгорыя:Сямействы насякомых