Беларуская вышыўка — адзін з відаў народнага дэкаратыўнага мастацтва беларускага народа ў выглядзе арнаментальнай ці сюжэтнай выявы на тканіне ці скуры. Вышыўка вырабляецца ўручную або з дапамогай швейных машын
Да беларускай вышыўкі можна адносіць усе віды і ўзоры вышыўкі, створанай на тэрыторыі, што складае сучасную Беларусь, а таксама за яе межамі ў супольнасцях, якія захавалі беларускія мастацкія традыцыі.
Гісторыя
Паводле археалагічных знаходак, ужо ў X—XII стагоддзях была вядомая вышыўка шарсцянымі, ільнянымі, шаўковымі і залотнымі ніткаміБеларускае народнае мастацтва / Я. М. Сахута; (фота Я. М. Сахуты, Г. Л. Ліхтаровіча, В. У. Харчанкі). ― Мінск : Беларусь, 2011. — 367 с. С. 307.. Раннія ўзоры беларускага гафту выяўлены на астатках тагачаснага скуранога абуткуБеларуская вышыўка. З археалагічных знаходак асабліва багатыя матэрыялы XI—XIII стагоддзяў. Так, у Полацку, Мінску, Пінску, Давыд-Гарадку і іншых знойдзена мноства фрагментаў жаночага абутку і іншых скураных вырабаў са слядами вышыўкі ў тэхніцы «назад іголкай», або вяровачкай"Штыхов, Г. В. Древний Полоцк / Г. В. Штыхов. — Минск, 1975. — С. 77 — 78Лысенко, П. Ф. Города Туровской земли / П. Ф. Лысенко. — Минск, 1974. — С. 111, 134.Тарасаў, С. Арнамент мінскіх чаравікаў / С. Тарасаў // МБ — 1985. № 12.. Самымі распаўсюджанымі былі найпростыя ўзоры-знакі: ромбы, падзеленыя на 4 часткі, квадраты, крыжы, трыкутнікі, кольцы і да т. п. Яны захаваліся і ў вышыўцы XIX—XX стагоддзяў.
Тканіны часта ўпрыгожваліся вышыўкайКасцюм жыхароў Беларусі Х―XIII стст. : (паводле археалагічных звестак) / Л. У. Дучыц; [навуковы рэдактар Г. В. Штыхаў] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — 3-е выд. — Мінск : Беларуская навука, 2005. — 78, с. : іл. ; 22 см. — Бібліяграфія: с. 45―50. — 500 экз. — ISBN 985-08-0639-7. С. 9. Сяляне i гараджане вышывалі фарбаванымі ніткамі. Узоры рабіліся ў выглядзе сімвалаў засеянага поля (квадрат ці ромб, падзелены на чатыры часткі з кропкай-семенем у цэнтры кожнай ячэйкі), трохкутнікаў, крыжыкаў, кольцаў, знакаў свастыкі, завіткоў, розных пляцёнак i інш. На Смаленшчыне кавалачак сінявата-зеленаватай тканіны быў вышыты ярка-аранжавай ніткайЛевинсон-Нечаева М. Н. Ткачество // Очерки по истории русской деревни X—XIII вв. Труды ГИМ, 33, — М., 1959. С. 9—37. Добра захавалася вышыўка на фрагментах жаночай кашулі ў адным з курганоў каля в. Харлапава Дарагабужскага раёна Смаленскай вобласці. Узор уяўляе сабой спалучэнні ромбікаў, чатырохкутнікаў i вугалкоў, якія рабілі складаныя крыжы i ромбы. Вышыўка зроблена ніткамі чырвонага i чорнага колераў. Падобныя ўзоры на адзенні вядомы ў гэтым раёне i ў наш часШмидт Е. А. Курганы XI—XIII вв. у дер. Харлапово в Смоленском Поднепровье // Материалы по изучению Смоленской области. Вып. 2. Смоленск, 1957. С. 21.. Шырока была распаўсюджана , спіральнымі пранізкамі, у пэўным парадку нашываліся маленькія бронзавыя ці сярэбраныя бляшачкі. Напрыклад, у кургане каля в. Аўсянікі Чашніцкага раёна знойдзены галаўны вяночак, расшыты шклянымі пацеркамі. У Захарнічах пад Полацкам падол адзення быў упрыгожаны зялёнымі i фіялетавымі пацеркамі i бронзавымі спіральнымі пранізкамі. Бісерам было вышыта адзенне ў адным з жаночых пахаванняў каля в. Ходасавічы на Рагачоўшчыне. Каля в. Нісімкавічы Чачэрскага раёна ў жаночым пахаванні на грудзях касцяка знойдзена іголка з нанізанымі на яе бісернымі пацеркамі, абвітая ніткамі. Хутчэй за ўсё гэта пахаванне вышывальшчыцы. Каля в. Вензаўшчына Шчучынскага раёна выяўлены кавалачак скуры, вышыты белымі шклянымі пацеркамі. Ёсць звесткі аб знаходцы на Рагачоўшчыне фрагмента тканіны («шарак»), дзе ў чатыры рады захаваліся нашытыя бронзавыя бляшачкі. Сляды ад металічных нашывак на адзенні вядомы ў шэрагу іншых курганных пахаванняўКасцюм жыхароў Беларусі Х―XIII стст. : (паводле археалагічных звестак) / Л. У. Дучыц; [навуковы рэдактар Г. В. Штыхаў] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — 3-е выд. — Мінск : Беларуская навука, 2005. — 78, с. : іл. ; 22 см. — Бібліяграфія: с. 45―50. — 500 экз. — ISBN 985-08-0639-7. С. 10. Арнаментальную вышыўку размяшчалі на рукавах, каўнярах, падолах кашуль, фартуха, галаўных уборах.
Сярод знаці была распаўсюджана вышыўка залатымі i сярэбранымі ніткамі па шоўку. Асабліва ўпрыгожвалася кайма i паясы. Вядома, што ў ў Кіеве нават існавала школа, дзе дзяўчаты навучаліся вышываць золатам i серабром. Найбольш папулярнай была тэхніка вышыўкі «ў пракол», або «ў прыкрэп», калі металічная нітка накладвалася на тканіну i прышывалася да яе шаўковай ніткай. Арнамент рабіўся геаметрычны, раслінны i зааморфны Гаптування в Кйівськой Русі // Археологія. Кнів, 1965. Т. 8. С. 24-38 Золотная вышивка Киевской Руси // Bizantinoslavica. Прага, 1972. Т. 23. Вып. 1. С. 42-50; Орлов Р. С. Давноруська вышивка XII ст.//Археологія. КиТв, 1973. № 12. С. 41-50. На тэрыторыі Беларусі захавалася ўжо згаданая вышыўка на шаўковым каўняры каля в. Лісна Верхнядзвінскага раёна. Гэта стаячы каўнер шырынёй 3,5 см з візантыйскага шоўку. Контур узора быў вышыты чырвоным шоўкам, a ўзор — залатымі ніткамі «ў пракол». Асноўны ўзор складзены з птушак у крузе, якія чаргуюцца з прамакутнымі чатырохканцовымі крыжамі. Птушкі вышыты ў профіль. Падобны матыў з выявамі птушак сустракаецца ў архітэктуры, на ювелірных вырабах i на мініяцюрах рукапісаў XI — XII стагоддзяўСергеева 3. М. Курганный могильник у д. Лисно // КСИА. Вып. 175. М. 1983. С. 87.
Вышыўка эвалюцыянавала нароўні з эвалюцыяй адзення. Акрамя гэтага вышыўкай упрыгожваліся абрусы, ручнікі і іншыя тэкстыльныя вырабы.
Да пачатку XX стагоддзя вышыўка набыла форму промыслу, з’явіліся вышывальныя майстэрні, якія працавалі ў тым ліку і на экспарт.
Адрозніваюць таксама гафт, як асобны від вышыўкі. Гэта ручная ці машынная вышыўка каштоўнымі матэрыяламі: каляровымі шаўковымі, залатымі, срэбранымі ніткамі, перлінамі, камянямі. У Беларусі гафт вядомы з XVI стагоддзя ў аздабленні літургічнага (арнаты) і святочнага адзення, дэкаратыўных тканін (пакрывалы для алтароў — антымінсы).
Ніткі і іншыя матэрыялы для вышыўкі
Для вышыўкі выкарыстоўвалі пражу розных колераў, сярод якіх на беларускіх землях асноўнымі з’яўляліся чырвоныя ўзоры на белым фоне. У канцы XIX стагоддзя ва ўзорах пачынаюць выкарыстоўваць чорны колер, але не ў якасці пераважнага, а для вылучэння чырвонага колеру. Гістарычна для беларускіх тэрыторый характэрна ўжыванне ў вышыўцы чырвоных, сініх, чорных (забалаць, горынь, блахва), белых (белка) колераў, хоць у залежнасці ад рэгіёна Беларусі каларыстыка вышывак можа адрознівацца.
Для накладной вышыўкі (аплікацыі) ужываліся шнур, тасьма, стужкі, кавалкі каляровых тканін, скура і інш.
Класіфікацыя
У аснову класіфікацыі разнастайных тэхнічных прыёмаў вышыўкі адны даследчыкі кладуць характар шыўка (лічаныя або нялічаныя швы) Орнамент русской народной вышивки как историко-этнографический источник /Г. С. Маслова. — М., 1978. — С. 30 — 31., другія — від тканіны, па якой робіцца вышыўка (па цэлай ці разрэджанай)Фадзеева, В. Я. Беларуская народная вышыўка / В. Я. Фадзеева. — Мінск, 1991. — С. 83.. Пры гэтым даследчыкі сыходзяцца на тым, што пераважным відам вышыўкі на ўсходнеславянскіх землях з’яўляюцца лічаныя швы па цэлай тканіне, а сярод іх пануючае месца займае старажытны агульнаславянскі прыём — шыццё наборамБеларускае народнае мастацтва / Я. М. Сахута; (фота Я. М. Сахуты, Г. Л. Ліхтаровіча, В. У. Харчанкі). ― Мінск : Беларусь, 2011. — 367 с. С. 319..
Тэхнікі выканання
Тэхніка выканання народнай вышыўкі даволі разнастайная. Большасць швоў ужывалася выключна для ўпрыгожвання асновы. Існавала група традыцыйных дэкаратыўных швоў, злучальных і краявых (абкіданне) швоў. На Палессі і Падняпроўі здаўна выкарыстоўвалі розныя віды зборак (маршчэнне). У залежнасці ад тэхнікі выканання вылучаюць 2 групы швоў: верхашвы (па суцэльнай тканіне) і скразныя (для якіх выцягваецца пэўная колькасць нітак асновы і ўтку). Верхашвы падзяляюцца на лікавыя (выконваюцца па ліку нітак тканіны) і адвольныя (па контуры). Сярод лікавых швоў асобнае месца займае набор (нацяг, завалаканне, процяг і інш.); пашыраны таксама швы крыжыкам, пляцёнка, сцябліністы, розныя віды процягу (гладзі) (адна-, двухбаковы і інш.), роспіс. Традыцыйныя верхашвы выконваліся чырвонымі, чырвонымі з нязначным дадаткам сініх (з канца XIX ст. чорных) нітак. Адвольныя швы — процяг (просты, рэдкі), аплікацыя, выбіванне і інш. — найчасцей выкарыстоўвалі для стварэння паліхромных стылізавана-раслінных узораў. Строчка — вышыўка па разрэджанай тканіне (сакаленне, гафт) сустракаецца пераважна ў форме вузкіх мярэжак, якімі ўпрыгожвалі кашулі, фартухі, наміткі, ручнікі і інш.
Вышыўка гладдзю
Вышывальная тэхніка, у якой разнастайныя шыўкі рознай даўжыні і кірункі наносяцца на тканіну, цалкам запаўняючы прастору палатна ў межах малюнка, які наносіцца.
Адвольная гладзь набывае пашырэнне з пачатку XX стагоддзя, а ў 1930—1950 гады і ўвогуле выцясняе традыцыйныя віды шытва. Прыхільнасцю даследчыкаў яна не карыстаецца, да традыцыйных відаў яе не адносяць. На першы погляд, для гэтага ёсць усе падставы: адвольная гладзь — з’ява адносна позняя, яўна дэкаратыўнага прызначэння, не мае семантычнай сувязі са старажытнымі агульнаславянскімі матывамі сімвалічнага характару, у многіх выпадках засмечаная безгустоўнымі антымастацкімі ўзорамі і г. д.
Пры гэтым нельга абайсці той факт, што гладзевая вышыўка шырока распаўсюджана як у тэрытарыяльным сэнсе, так і ва ўтылітарным, паколькі ёю аздабляліся літаральна ўсе віды традыцыйных тэкстыльных вырабаў, існуе болей за стагоддзе і таму варта вывучэння і прызнання часткай агульнай культуры беларускай вышыўкі. У многіх выпадках, асабліва на поўдні раіны, паліхромная вышыўка гладдзю ўяўляе сабой цэласную дэкаратыўную сістэму з уласнай мастацай моваю і характэрнымі асаблівасцямі, якая стварае гарманічны, адзіны вобраз інтэр’ера сельскага жыцця.
Вышыўка крыжыкам
Спосаб вышывання малюнка на канве з дапамогай іголкі і каляровых нітак, калі шыўкі кладуцца .
У вышыўцы крыжыкам ўвасоблена агульнаславянская ромбагеаметрычная арнаментыка. Гэтая тэхніка набыла папулярнасць з канца XIX стагоддзя. Яна і яе разнавіднасці (паўкрыж, двайны крыж, пляцёнка) у некаторых рэгіёнах Беларуси (Усходняе Палессе, паўднёвая частка Падняпроўя) пераважала як асноўны тэхнічны прыём, у іншых (Заходняе Палессе) дапаўняла асноўныя віды швоўБеларускае народнае мастацтва / Я. М. Сахута; (фота Я. М. Сахуты, Г. Л. Ліхтаровіча, В. У. Харчанкі). ― Мінск : Беларусь, 2011. — 367 с. С. 313—314..
Бракараўская вышыўка
Акрамя традыцыйнай ромбагеаметрычнай арнаментыкі, крыжыкам сталі вышываць разнастайныя зааморфныя, арнітаморфныя, антрапаморфныя і асабліва раслінныя матывы, пашырэнне якіх стымулявалася спецыяльнымі ўзорнікамі з распрацаванымі пад гэтую тэхніку вышыўкі так званымі «бракараўскімі» ўзорамі, якія, дарэчы, дадаткова паспрыялі і ўвядзенню чорнага колеру.
Вышыўка насцілам
Вышыўка насцілам (двухбаковая лічаная гладзь, высціланне) мае старажытныя традыцыі, але ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя сустракалася спарадычна, галоўным чынам на Паазер’і.
Падобнай тэхнікай аздаблялі пераважна кампаненты адзення.
Вышыўка процягам
Вышывальная тэхніка, заснаваная на выкарыстанні шва «», якая імітуе ўзорыстае бранае ткацтва.
З канца XIX стагоддзя вышыўка наборам хоць і саступае свае пазіцыі бранаму ткацтву, але ўсё яшчэ пераважае сярод іншых відаў лічаных швоў на Заходнім Палессі, у паўднёвых раёнах Цэнтральнай Белараусі, сустракаецца на Падняпроўі і Панямонні.
Рэгіянальныя беларускія назвы гэтай тэхнікі (нацяг, процяг, нацяганне, завалаканне) тлумачаць і тэхнілогію яе выканання: нітка працягваецца па ўсёй шырыні ці даўжыні ўзору, шывок кладзецца ўздоўж нітак асновы ці ўтку то зверху, то знізу тканіны, утвараючы на яе адваротным баку негатыўнае адлюстраванне.
Вышыўка роспісам