75-я цырымонія ўручэння прайм-таймавай прэміі «Эмі» — цырымонія ўручэння галоўнай тэлевізійнай прэміі ЗША, якая прысуджаецца найлепшым тэлевізійным праграмам года, якія выйшлі ў у перыяд з 1 чэрвеня 2022 па 31 мая 2023 года, па выбары . Цырымонія была запланавана на 18 верасня 2023 года, а — на 9 і 10 верасня, але яны былі перанесены на нявызначаны дзень з-за забастоўкі Гільдыі пісьменнікаў Амерыкі ў 2023 годзе і забастоўкі SAG-AFTRA ў 2023 годзе, а пазней было абвешчана, што цырымонія адбудзецца 15 студзеня 2024 года. Гэта першы за 22 гады перанос цырымоніі (апошні раз гэта адбылося ў 2001 годзе з-за тэрактаў у ЗША).

Намінацыі былі аб’яўлены 12 ліпеня 2023 года. Правы на трансляцыю цырымоніі ў ЗША належаць тэлеканалу «Fox».

Намінацыі і ўзнагароды Найлепшы камедыйны серыял «Мядзведзь» (FX / Hulu) Найлепшы драматычны серыял «Спадкаемцы» (HBO) Найлепшы міні-серыял «Сварка» (Netflix) Найлепшы акцёр камедыйнага серыяла Джэрэмі Ален Уайт — «Мядзведзь» (FX / Hulu) Найлепшая актрыса камедыйнага серыяла Квінта Брансан — «Пачатковая школа Эбат» (ABC) Найлепшы акцёр у драматычным серыяле Кіран Калкін — «Спадкаемцы» (HBO) Найлепшая актрыса ў драматычным серыяле Сара Снук — «Спадкаемцы» (HBO) Найлепшая мужчынская роля ў міні-серыяле Стывен Ён — «Сварка» (Netflix) Найлепшая жаночая роля ў міні-серыяле Алі Вонг — «Сварка» (Netflix)

Зноскі

Спасылкі Афіцыйны сайт прэміі

2023 Emmy Episode Submissions на

Катэгорыя:Прэмія «Эмі» Катэгорыя:Падзеі 15 студзеня Катэгорыя:Тэлевізійныя прэміі 2023 года