Артур Рэкхэм (; , Лондан, Англія — , Сурэй, Англія) — англійскі ілюстратар, які праілюстраваў практычна ўсю класічную дзіцячую літаратуру на англійскай мове («», «Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне», «»), а таксама «Сон у летнюю ноч» Шэкспіра і некаторыя оперы Рыхарда Вагнера. Прадстаўнік . Неаднаразова ўдастайваўся залатых медалёў на . У 1914 годзе прайшла яго персанальная выстава ў Луўры.

Рэкхэм быў у першую чаргу бліскучым малявальшчыкам, аддаючы перавагу мудрагеліста выгінаючымся лініям пераплеценых галін, пеністых хваляў і чалавекападобных дрэў. Яго свет насяляюць дзіўныя стварэнні накшталт гномаў, эльфаў і фей, прычым у рысах некаторых угадваецца партрэтнае падабенства з аўтарам. Колеры змякчаныя і граюць падпарадкаваную ролю.

Прадстаўнік стылю мадэрн, Рэкхэм прызнаваў уплыў такіх ілюстратараў, як Джордж Крукшэнк і Обры Бёрдслі. У сваю чаргу, яго ўплыў адчуваецца ў ілюстрацыях , першых мультыплікацыйных фільмах Дыснея, у фільмах Ціма Бёртана (які абраў сваім лонданскім офісам былую кватэру Рэкхэма) і Гільерма дэль Тора (які кажа, што натхняўся малюнкамі Рэкхэма пры стварэнні «Лабірынта фаўна»).

Заўвагі

Катэгорыя:Мастакі паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Вялікабрытаніі Катэгорыя:Мастакі Вялікабрытаніі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Вялікабрытаніі XX стагоддзя Катэгорыя:Памерлі ад раку