Дзяржаўны ўніверсітэт у Элізабэт-Сіці () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Элізабэт-Сіці у штаце Паўночная Караліна.
Агульная характарыстыка Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.
Кампус і шэсць навакольных будынкаў уключаны ў гістарычную акругу, занесеную ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў у 1994 годзе.
Структура Дэпартамент авіяцыі і кіравання надзвычайнымі сітуацыямі Дэпартамент бізнесу, бухгалтарскага ўліку і спартыўнага менеджменту Дэпартамент адукацыі Дэпартамент англійскай мовы і лічбавых медыяў Дэпартамент здароўя і чалавеказнаўства Дэпартамент матэматыкі, інфарматыкі і інжынерных тэхналогій Дэпартамент ваеннай навукі Дэпартамент музыкі і выяўленчага мастацтва Дэпартамент прыродазнаўства Дэпартамент сацыяльных навук
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Паўночная Караліна
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Паўночнай Караліны