Паўночна-Каралінскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Ролі ў штаце Паўночная Караліна.
Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1887 годзе. Уваходзіць у сістэму Паўночна-Каралінскага ўніверсітэта. Гэта буйнейшы ўніверсітэт у штаце. 7 сакавіка 1887 года Генеральная асамблея Паўночнай Караліны заснавала Каледж сельскай гаспадаркі і механікі. Каледж зведаў некалькі змяненняў у назве і ў 1965 годзе афіцыйна стаў універсітэтам.
Структура Каледж сельскай гаспадаркі і навук аб жыцці Каледж дызайну Каледж адукацыі Каледж інжынерыі Каледж гуманітарных і сацыяльных навук Каледж прыродных рэсурсаў Каледж менеджменту Каледж навук Каледж тэкстылю Каледж ветэрынарнай медыцыны Аспірантура Універсітэцкі каледж
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Паўночная Караліна
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Паўночнай Караліны