Сан-Бернардына () — акруга ў штаце Каліфорнія, ЗША. Акруговы цэнтр — горад Сан-Бернардына. Насельніцтва акругі — 1 709 434 чалавекі (перапіс 2000 года), 2 060 950 чалавек (перапіс 2009 года). Сан-Бернардына з’яўляецца самай вялікай акругай у кантынентальных штатах па плошчы. Частка рэгіёна Унутраная Імперыя.

Гісторыя Айцец Франсіска Дамец назваў мясцовасць Сан-Бернардына 20 мая 1810 года ў дзень памяці святога Бернардына Сіенскага. Акруга была сфарміравана ў 1853 годзе шляхам раздзялення акругі Лос-Анджэлес. Частка тэрыторыі была перададзена акрузе Рыверсайд у 1893 годзе.

Геаграфія Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы штата Каліфорнія. Мяжуе з акругай Іньё (на поўначы), штатам Невада (на паўночным усходзе), штатам Арызона (на ўсходзе), а таксама з каліфарнійскімі акругамі Рыверсайд (на поўдні), Орындж (на паўднёвым захадзе), Лос-Анджэлес і Керн (на захадзе). Акруга мае большую плошчу, чым тэрыторыі штатаў Нью-Джэрсі, Канектыкут, Дэлавэр і Род-Айленд разам узятыя і прыкладна супастаўная з тэрыторыяй такіх дзяржаў як Коста-Рыка або Боснія і Герцагавіна. Сан-Бернардына — найбуйнейшая па плошчы акруга ў кантынентальных ЗША.

На тэрыторыі акругі размяшчаюцца часткі нацыянальных паркаў Даліна Смерці і Джошуа-Тры, а таксама часткі нацыянальных лясоў Анджэлес і Сан-Бернардына, нацыянальны запаведнік Махавэ і частка нацыянальнага рэзервату дзікай прыроды Хавасу. Ёсць таксама яшчэ шэраг менш значных прыродаахоўных тэрыторый.

На тэрыторыі акругі размешчаны адзін з найбуйнейшых палігонаў у ЗША — «29 пальмаў».

Крыніцы

Катэгорыя:Акругі Каліфорніі