Богдан Лобанц (; нар. , Хунедаара, Румынія) — румынскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Румыніі (1998—2018).

Клубная кар’ера Богдан Лобанц пачаў кар’еру ў сваім родным горадзе Хунедаара, выступаючы за «Карвінул». У 1997 годзе Лобанц перайшоў у «Рапід» з Бухарэста, у якім выдатна выступаў. Перайшоў у 2000 годзе ў «Аякс, але неспрактыкаванасць, а пазней і траўма не дазволілі Богдану стаць іграком асноўнага складу, і на адзін сезон ён быў аддадзены ў арэнду бухарэсцкаму «Дынама». Вярнуўшыся ў «Аякс», Лабонц перыядычна абараняў браму клуба, добра зарэкамендаваў сябе ў матчах чэмпіянату Нідэрландаў і Лізе чэмпіёнаў.

У студзені 2006 Лобанц быў прададзены клубу італьянскай Серыі A «Фіярэнціна», які шукаў замену брамніку Себасцьену Фрэ, які атрымаў траўму. Хоць Лобанц выдатна гуляў за «Фіярэнціну», па вяртанні Фрэ Богдан стаў запасным іграком.

Страціўшы месца ў нацыянальнай зборнай Румыніі, Лабонц вырашыў пакінуць клуб і ў 2006 годзе вярнуўся на радзіму гуляць за «Дынама» Бухарэст, у якім да таго выступаў у арэндзе. Шмат у чым дзякуючы Лабонцу «Дынама» выйграла чэмпіянат Румыніі і прайшло кваліфікацыю Лігі чэмпіёнаў. З 2009 года Богдан выступаў за «Рому» ў якасці запаснога брамніка, з 2013 года не з’яўляўся на полі ў афіцыйных матчах. У чэрвені 2018 года завяршыў кар’еруВратарь «Ромы» Лобонц завершил карьеру. В последний раз он выходил на поле 5 лет назад. by.tribuna.com.

Міжнародная кар’ера Лобанц быў трывалым іграком зборнай Румыніі, адгуляўшы больш за 70 матчаў, яго дэбют адбыўся ў 1998 годзе. На чэмпіянаце Еўропы 2008 Богдан быў асноўным брамнікам зборнай. З 2013 года перастаў выступаць за зборную, аднак 5 чэрвеня 2018 года згуляў у сваім развітальным матчы супраць Фінляндыі (2:0).

Дасягненні Клубныя «Рапід»: Чэмпіён Румыніі: 1999 Уладальнік Кубка Румыніі: 1998 Уладальнік Суперкубка Румыніі: 1999

«Дынама»: Чэмпіён Румыніі (2): 2002, 2007

«Аякс»: Чэмпіён Нідэрландаў: 2004

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Румыніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Румыніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Бухарэст Катэгорыя:Ігракі ФК Фіярэнціна Катэгорыя:Ігракі ФК Аякс Амстэрдам Катэгорыя:Ігракі ФК Рапід Бухарэст Катэгорыя:Ігракі ФК Карвінул Хунедаара