Сяргей Леанідавіч Станкев́іч (нар. ) — танцоўшчык, выканаўца народных танцаў. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1999).
Біяграфія Нарадзіўся ў Слуцку. У 1979 годзе скончыў Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча ў Мінску. 3 1979 года ў ансамблі песні і танца Балтыйскага флоту. 3 1983 года працуе ў Дзяржаўным ансамблі танца Рэспублікі Беларусь, адначасова з 1998 года рэпетытар, з 2000 года памочнік рэпетытара і інспектар балета ансамбля.
Творчасць Творчасці Сяргея Станкевіча ўласцівы характарнасць, артыстызм, тэхнічнасць. Сярод выкананых народных танцаў — сола ў сюжэтных, пераважна жартоўных, танцах-сцэнках «Янка», «Крутуха», «Вечарына», «Вясковыя гульні», «Кадрыля на зэдліках», сюіце «Каляды» і інш.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Танцоўшчыкі СССР Катэгорыя:Танцоўшчыкі Беларусі Катэгорыя:Постаці Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь