Суднабудава́нне — галіна цяжкай прамысловасці, якая ажыццяўляе будаўніцтва і рамонт суднаў розных прызначэнняў. У шырокім сэнсе ўключае таксама комплекс навук і дысцыплін, якія вывучаюць працэсы і аб’екты будаўніцтва: тэорыю карабля, будаўнічую механіку карабля, карабельную архітэктуру, тэорыю праектавання судоў, суднавыя сілавыя ўстаноўкі, суднавыя механізмы, тэхналогію і арганізацыю суднабудавання. Прынята падзяляць на ваеннае (караблебудаванне) і грамадзянскае суднабудаванне.

У склад суднабудаўнічай прамысловасці ўваходзяць суднабудаўнічыя заводы (часта з развітым машынабудаваннем), канструктарскія і навуковыя арганізацыі, якія валодаюць вопытнымі басейнамі, кавітацыйнымі трубамі і іншым абсталяваннем для правядзення даследаванняў. Суднабудаўнічыя прадпрыемствы паводле характару арганізацыі вытворчага працэса падзяляюцца на суднабудаўнічыя заводы, суднабудаўнічыя і суднарамонтыня верфі.

Тэхналагічны працэс пабудовы сучаснага судна ўключае наступныя асноўныя этапы: нарыхтоўчы перыяд, калі адбываецца нарыхтоўка і апрацоўка ліставога і профільнага металу і іншых матэрыялаў, збіраюцца вузлы, секцыі, вырабляюцца дэталі і вырабы машынабудаўнічай часткі; блочны перыяд (калі нарыхтоўка блокаў прадугледжана тэхналагічным працэсам пабудовы судна), у час якога адбываецца зборка блокаў корпуса судна з дэталяў, зборачных адзінак і секцый, а таксама могуць праводзіцца гідраўлічныя выпрабаванні карпусных канструкцый блокаў і мантаж асобных механізмаў і абсталявання ў іх; стапельны перыяд, ад моманту ўстаноўкі закладной секцыі або блока на месцы будаўніцтва на стапелі і да спуску судна на ваду; Пасля спуску судна на ваду выконваюць механічна-мантажныя і аздобныя работы, усталёўваюць прылады і абсталяванне, праводзяць іх наладку і выпрабаванне. Пасля гэтага наступае здатачны перыяд, у час якога ажыццяўляюць швартоўныя, хадавыя і дзяржаўныя выпрабаванні судна і афармлення акта прыёмкі. У мэтах скарачэння тэрмінаў пабудовы судна работы розных перыядаў могуць часткова перакрывацца.

Гісторыя Суднабудаванне існавала яшчэ ў Старажытным Егіпце, Фінікіі, Старажытным Кітаі. У сярэдневякоўі судны будаваліся ў краінах Паўночнай Еўропы, Міжземнамор’я. У XV—XVI стагоддзях суднабудаванне пачало разгортвацца ў Італіі, Іспаніі, Партугаліі, крыху пазней — у Англіі, Галандыі, Францыі і іншых краінах. У Расіі значна развілася пры Пятру I. Першае на тэрыторыі сучаснай Беларусі прадпрыемства па вырабу байдарак і яхт (Крычаўская суднаверф) з’явілася ў 1785 годзе.

Сучаснаму суднабудаванню ўласціва значная канцэнтрацыя ў невялікай колькасці краін (ЗША, Францыя, Германія, Польшча, Расія, Швецыя, Японія і інш.). У большасці з іх судны будуюцца галоўным чынам на экспарт.

Гл. таксама Суднабудаўнічая верф Суднабудаўнічая прамысловасць Беларусі Суднабудаўнічая прамысловасць Украіны

Крыніцы

Літаратура

Шарий, В. Н. Технологии судостроения: конспект лекций для студентов специальности 1-37 03 02 «Кораблестроение и техническая эксплуатация водного транспорта» : в 3 ч.] / В. Н. Шарий. — Мн.: БНТУ, 2013. — Ч. 1. — 2013. — 116 с. — 100 экз. — ISBN 978-985-550-100-9 (Ч. 1). Основы технологии судостроения: учебник для вузов / В. Д. Мацкевич и [др.]; под общ. ред. В. Д. Мацкевича. — Л.: Судостроение, 1980. — 351 с. Бугаенко Б. А., Галь А. Ф. История судостроения: Учебное пособие. В 3-х ч. — Ч. 1. От древнейших времён до конца парусной эпохи. — Николаев: Национальный университет кораблестроения имени адмирала Макарова, 2005. — 188 с. — 300 экз. — ISBN 966-321-038-9. Бугаенко Б. А., Галь А. Ф. История судостроения: Учебное пособие. В 3-х ч. — Ч. 2. Становление парового и металлического судостроения. — Николаев: Национальный университет кораблестроения имени адмирала Макарова, 2007. — 296 с. — 300 экз. — ISBN 966-321-065-6. Бугаенко Б. А., Галь А. Ф. История судостроения: Учебное пособие. В 3-х ч. — Ч. 3. Судостроение нового времени, 1920—1945 гг. / Б. А. Бугаенко, А. Ф. Галь — Николаев: Национальный университет кораблестроения имени адмирала Макарова, 2009. — 292 с. — 200 экз. — ISBN 966-321-094-0.

Спасылкі

Российское судостроение — один из главных плацдармов подъема экономики России и придания ей инновационного характера // Российская газета — Спецвыпуск № 6992 (124), 9.06.2016. Александрова Т. Е. Судостроение России: проблемы и перспективы развития // Транспортное дело России, 2010 Судостроительные предприятия // Интернет-сайт «Водный транспорт»