«May It Be» () ― песня ірландскай спявачкі Эніі. Напісана для фільма «Уладар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка». Песня ўвайшла ў пад нумарам адзін у 2002 годзе і была выканана Эніяй на 74-й цырымоніі ўручэння прэміі Оскар. Яна была высока ацэнена музычнымі крытыкамі і атрымала намінацыі на прэмію «Оскар» у катэгорыі , прэмію «Залаты глобус» у катэгорыі і прэмію «Грэмі» ў катэгорыі .

Гісторыя стварэння Рэжысёр Пітэр Джэксан звярнуўся да Эніі (па прапанове Говарда Шора) і запытаў, ці не зацікавіла б яе напісанне песні да «Уладара пярсцёнкаў»Enya Fan Studio. Enya Fan Studio, 2005. Web. 22 October 2010.. У захапленні ад перспектывы, Энія накіравалася ў Новую Зеландыю, каб убачыць папярэднію версію фільма. Энія працавала над песняй разам з і . Нікі спрадзюсіраваў вакал Эніі і зрабіў аранжыроўку, а Рома напісаў тэкст. Яны запісалі песню па кантракце Эніі з Warner Music у дублінскай студыі Раяна — «Aigle Studio».

Вакал быў запісаны ў «Aigle Studios», а аркестроўка — у Лондане пад кіраўніцтвам Говарда Шора і ў выкананні «» і Booklet of the collection «The Fellowship of the Ring: The Complete Recordings» published in 2005.

Рэліз Песня Эніі «May It Be» увайшла ў шэраг альбомаў. 20 лістапада 2001 года яна была выпушчана ў межах саўндтрэка да фільма «Уладар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка» разам з арыгінальнай партытурай кампазітара Говарда Шора «The Road Goes Ever On (Part 2)».

Песня таксама выйшла ў форме сінгла 10 снежня 2001 года ў Еўропе і 21 студзеня 2002 года ў Вялікабрытаніі. Сінгл «May It Be» заняў першае месца ў . Гэта быў другі сінгл Эніі запар пасля яе песні «».

У 2005 годзе песня выйшла ў складзе зборніка «The Lord of the Rings: The Fellowship of the Ring: The Complete Recordings». Гэтым разам версія песні была ідэнтычная той, што гучала ў фінальных цітрах фільма. Энія таксама ўключыла песню ў свой альбом 2009 года «».

Кліп Кліп на песню «May It Be» быў зняты рэжысёрам Пітэрам Нідрлам. У ім паказаны ўрыўкі з фільма, а таксама Энія, якая спявае песню. Відэа доўжыцца 3 хвіліны 32 секунды.

Чарты

Штотыднёвыя чарты Чарт (2001—2002)Найвышэйшаяпазіцыя IFPI7 Eurochart Hot 10010 IFPI Greece42 IRMA30 Romanian Top 10072

Штогадовыя чарты Чарт (2002)Пазіцыя Ö3 Austria Top 4063 Eurochart Hot 10086 Official German Charts37

Крыніцы

Катэгорыя:Песні Эніі Катэгорыя:Песні 2001 года Катэгорыя:Сінглы 2001 года