Міс Сусвет — міжнародны конкурс прыгажосці, які праводзіцца штогод. Самы прэстыжны конкурс прыгажосці ў свеце.

Гісторыя Пасля перамогі ў конкурсе Міс Амерыка 1951 года Іяланда Бетбезэ адмовілася пазаваць у купальніках Catalina, якія вырабляліся кампаніяй Pacific Mills, якая была буйным фундатарам конкурсу. Тады ў 1952 годзе Pacific Mills выйшла з удзелу ў Міс Амерыка і заснавала альтэрнатыўны амерыканскі конкурс Міс ЗША і міжнародны конкурс Міс Сусвет. Першы конкурс быў праведзены ў Лонг-Біч і на ім перамагла Армі Куусела з Фінляндыі.

Конкурс быў упершыню паказаны па тэлебачанні ў 1955 годзе. Да 1971 года конкурс праводзіўся ў ЗША, але з 1972 ён кожны год праводзіцца ў новай краіне.

Пасля конкурс стаў часткай кампаніі Kayser-Roth, а затым Gulf and Western Industries. У 1996 годзе правы на правядзенне конкурсу былі набытыя Дональдам Трампам. Геаграфія краін-удзельніц працягвае пашырацца. У апошнія гады да яго далучыліся Кітай (2002), Албанія (2002), В’етнам (2004), Грузія (2004), Эфіопія (2004), Латвія (2005), Казахстан (2006) і Танзанія (2007).

У 2002 годзе яго пераможцай стала Міс Расіі Аксана Фёдарава. Аднак яна страціла тытул пасля таго, як не змагла выканаць усе звязаныя з ім абавязкі. У 2005 годзе перамагла Наталля Глебава, Міс Канада, якая нарадзілася ў Расіі, Туапсэ.

Конкурс сёння Адбор удзельніц Удзельніцы конкурсу Міс Сусвет як правіла адбіраюцца на нацыянальных конкурсах прыгажосці краін-удзельніц. Аднак гэта не заўсёды так. Удзельніца конкурсу 2004 года ад Аўстраліі Джэніфер Хоўкінс была проста адабраная мадэльным агенцтвам, а нацыянальны аўстралійскі конкурс не праводзіўся, бо лічыўся састарэлым. Мінімальны ўзрост удзельніцы Міс Сусвет павінен быць 18 гадоў.

Асноўны конкурс Цяпер асноўны конкурс праводзіцца на працягу двух тыдняў у маі-чэрвені чарговага года. У 1970—1990-х конкурс працягваўся месяц, але цяпер яго працягласць была скарочана.

Месцы ўдзельніц вызначаюцца галасаваннем суддзяў. Пераможца атрымлівае кантракт тэрмінам на адзін год, на працягу якога ездзіць па свеце з рэкламнымі мэтамі.

Пераможцы конкурсу Year Міс Сусвет Нацыянальны тытул Краіна Месца правядзення конкурсу2018Бангкок201720162015201420132012201120102009 2008 Даяна Мендоза Miss Venesuela Universe Венесуэла Нячанг, В’етнам 2007 Рыё Моры Miss Universe Japan Японія Мехіка 2006 Зулейка Рывера Miss Puerto Rico Universe Пуэрта-Рыка Лос-Анджэлес 2005 Наталля Глебава Miss Universe Canada Канада Бангкок 2004 Джэніфер Хоўкінс Miss Universe Australia Аўстралія Кіта 2003 Амелія Вега Miss Republica Dominicana Universo Дамініканская Рэспубліка Панама 2002 Аксана Фёдарава (адмовілася ад кароны) Міс Расія Расія Сан-Хуан, Пуэрта-Рыка Хусцін Пасек Senorita Panama-Universo Панама 2001 Дэніс Кіньёнес Miss Puerto Rico Universe Пуэрта-Рыка Баямон, Пуэрта-Рыка 2000 Лара Дута Femina Miss India Universe Індыя Нікасія 1999 Мпуле Квелагобэ Miss Universe Botswana Батсвана Чагуарамас, Трынідад і Табага 1998 Вендзі Фітцвільям Miss Trinidad & Tobago-Universe Трынідад і Табага Ганалулу 1997 Кэры Эн Уэльс - Аўстралія Пуэрта-Рыка 1972 Брук Махеалані Лі Міс ЗША ЗША - 1960 Лінда Бемент - ЗША - 1959 Акіка Кажыма - Японія - 1958 Лус Марына Сулуага - Калумбія - 1957 Глэдзіс Зендэр Міс Перу Перу - 1956 Кэрал Морыс - ЗША - 1955 Хілеві Ромбін - Швецыя - 1954 Мірыям Сцівенсан Міс ЗША ЗША - 1953 Крысціян Мартэл - Францыя - 1952 Армі Куусела - Фінляндыя -

Спасылкі