Бэла Фокс (нар. , Мінск, БССР, СССР) — беларуская вядоўца, грамадская актывістка і міграцыйны эксперт.
У 2006 і 2020 годзе ўдзельнічала ў пратэстах пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. У 2014 годзе — кандыдат у дэпутаты на мясцовых выбарах.
У 2020 годзе схоплена, потым з’ехала з краіны. У эміграцыі удзельнічала ў пратэстных акцыях, падтрымлівала стварэнне руху «Супраціў», Штаба аб’яднаных сіл, палка Каліноўскага і радыкальныя метады барацьбы з рэжымам. У Беларусі знаходзіцца ў крымінальным вышуку, а яе асабісты тэлеграм-канал прызнаны экстрэмісцкім матэр’ялам.
Біяграфія Нарадзілася 3 мая 1987 года ў Мінску ў сям’і марскога капітана і інжынера Міністэрства абароны.
Вучылася ў школе № 134 г. Мінска з музычным ухілам, адкуль пазней пераходзіла ў іншыя школы. У 2003 годзе скончыла гімназію № 75 з архітэктурна-мастацкім ухілам. У 2006 годзе скончыла сярэднюю школу № 15 экстэрнам і паступіла ў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Літве на факультэт паліталогіі і еўрапейскіх даследаванняў. З 2013 па 2014 год вучылася на завочным аддзяленні Еўрапейскага Дыстанцыйнага Універсітэта ў Латвіі на факультэце кіравання прадпрымальніцкай дзейнасцю. У 2017 годзе скончыла факультэт міжнародных адносін Будапешцкага ўніверсітэта Корвіна, дзе спецыялізавалася на еўраінтэграцыі. У 2019 годзе скончыла Школу публічнай палітыкі Цэнтральна-Еўрапейскага ўніверсітэта. У сферы дзяржаўнага кіравання спецыялізавалася на вывучэнні міграцыі і міграцыйнага заканадаўства, а таксама — усходне-еўрапейскай палітыкі. Распрацавала мабільны дадатак і камунікацыйную інфраструктуру ў сувязі з пераходам універсітэта на двухкампусную мадэль падчас пераезду ў Вену.
Грамадская і палітычная актыўнасць У 2006 годзе актыўна ўдзельнічала ў пратэстах Плошчы ў цэнтры Мінска, падверглася гвалту з боку АМАП падчас затрымання. З 2008 года стала актыўным сябрам Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі, дзе была сакратаром мінскай моладзевай арганізацыі з 2012 па 2014 год. У партыі ўдзельнічала ў правядзенні партыйных кангрэсаў і была спікеркай кампаніі па вызваленні палітвязняў «Сумленная гульня» падчас міжнароднага чэмпіянату па хакеі ў Беларусі у 2014 годзе. Таксама стала кандыдатам у дэпутаты на мясцовых выбарах у тым жа годзе, але перад асноўным днём галасавання ўсе кандыдаты ад партыі знялі свае кандыдатуры ў сувязі з недаверам да ЦВК. Фотаздымак Бэлы з плакатам «Расія — гэта вайна» падчас пікету ля Камароўскага рынку ў Мінску зрабіўся вірусным і трапіў на старонкі Еўрамайдана.
У 2008 і 2010 годзе садзейнічала каардынацыі па назіранні за выбарамі. У 2010 годзе ўдзельнічала ў масавым пратэсце ў асноўны дзень галасавання разам з кандыдатам у прэзідэнты Яраславам Раманчуком. Ад затрымання ля гасцініцы «Мінск» была выратавана дэлегацыяй ПА АБСЕ.
У 2017 годзе Бэла стала адным з арганізатараў ў Венгрыі, у сувязі з рашэннем улад аб закрыцці шэрагу СМІ і адукацыйных праграм, у тым ліку ЦЕУ. Пратэсты працягваліся два гады і аказалі сур’ёзны ўплыў на папулярнасць партыі Маментум і прыходу да ўлады мэра Будапешта .
У перыяд з 2016 па 2019 гады Бэла Фокс займалася напісаннем рэкамендацый па інтэграцыі мігрантаў у Венгрыі ў Фондзе суб’ектыўных каштоўнасцяў, цесна супрацоўнічаючы з Грамадзянскім Радыё ў межах кампаніі «Мігранты важныя», якое займалася кіраўніцтву Орбана, якое прасоўвала антымігранцкія настроі ў Венгрыі.
З 2018 года актыўна падтрымлівала незалежнасць Беларусі і Украіны, пратэстуючы ля расійскага пасольства ў Венгрыі супраць захопу караблёў у Керчанскім праліве і супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі. Падчас адной са сваіх адзіночных акцый парвала партрэт Пуціна на камеру пасольства, каб выказаць салідарнасць з пратэстоўцамі ў Мінску, а таксама запісала дыялог з сакратаром пасольства, які тлумачыў сутнасць інтэграцыйных працэсаў у Беларусі.
У студзені 2020 года абрана міжнародным сакратаром Усебеларускага кангрэса за незалежнасць, які павінен быў адбыцца ў сакавіку. Яна актыўна прасоўвала ідэю яднання беларускай і расійскай апазіцыі з мэтай звяржэння крамлёўскага рэжыму. Пазней Кангрэс быў перанесены на нявызначаны тэрмін праз пандэмію, а Бэла прыняла ўдзел ва ўсіх пратэстах супраць рэжыму Лукашэнкі з 9 жніўня па 16 кастрычніка. 17 кастрычніка 2020 года была схоплена і дастаўлена ў Фрунзенскае РУУС Мінска. На судовым працэсе суддзя Марына Фёдарава вызначыла дэталі захопу як «затрыманне АМАПам у цывільным» і пакарала Фокс адміністрацыйным арыштам на 10 сутак за выкрыкі лозунгу «Жыве Беларусь!» на жаночым пратэсце «Марш Бліскучых» месячнай даўніны. Доказам абвінавачання паслужыў фотаздымак, на якім Бэлы не было, а паказанні сведак пад змененымі данымі былі прызнаны законнымі, нягледзячы на тое, што такая мера прымяняецца толькі ў крымінальных, а не адміністрацыйных справах. Праз двое сутак пасля вызвалення Бэле прыйшла позва на новы судовы працэс, праз што яна пакінула краіну.
У снежні 2020 года ўвайшла ў ініцыятыўную групу па стварэнні , а ў лютым 2021 года стала вядоўцай міжнароднай цырымоніі адкрыцця. Пазней сярод актывістаў дыяспары адбыўся раскол на падставе рознага бачання дзеянняў супраць рэжыму Лукашэнкі. У выніку частка актывістаў пакінула праект па ініцыятыве «Беларусаў замежжа». Нягледзячы на гэта, Бэла ўзгадваецца сярод фігурантаў крымінальнай справы аб прысваенні ўлады службовай асобы ў прапагандысцкім матэрыяле Ксеніі Лебедзевай, які дэманстраваўся на дзяржаўным тэлебачанні.
У перыяд 2021—2022 гадоў Бэла была прамоўцам на акцыях пратэсту беларускай дыяспары ў Літве, уключаючы антываенны мітынг 27 лютага 2022 года. Пасля мітынгу група невядомых пранікла на тэрыторыю пасольства Беларусі ў Вільні і сарвала чырвона-зялёны сцяг, замяніўшы яго на бел-чырвона-белы. Пасля гэтага сарваны сцяг быў публічна спалены на тэрыторыі пасольства Украіны. У выніку гэтага інцыдэнту сілавікі прыйшлі з ператрусам на месца прапіскі Бэлы ў Мінску ў сувязі з узбуджэннем крымінальных артыкулаў за распальванне міжнацыянальнай варожасці і здзек з дзяржаўных сімвалаў, хоць сама Бэла ўдзелу ў той акцыі не прымала.
Бэла дала некалькі інтэрв’ю літоўскай прэсе як міграцыйны эксперт.
З 2021 года Бэла — сталы ўдзельнік .
У 2022 годзе атрымала «грамадзянства» Зарачанскай Рэспублікі.
Кар’ера ў медыя У 2005 годзе Бэла стала тэлерэпарцёрам моладзевай праграмы дзяржаўнага тэлебачання «5х5» (праект тэлестудыі «Вока»).
У 2006 годзе прайшла стажыроўку з Вадзімам Савіным на радыёстанцыі «Юністар» у Мінску.
У 2011—2013 гадах працавала журналістам інтэрнэт-выдання «Альтэрнатыўная моладзевая платформа» пры ценевым саюзе беларускай моладзі «РАДА».
У 2016 годзе стала адным з аўтараў на «Грамадзянскім Радыё».
У 2017 годзе стварыла ўніверсітэцкі падкаст у Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце.
У 2019 годзе была дэлегатам на медыяфоруме Еўрапейскага Цэнтра за Свабоду Медыя і Прэсы.
У 2020 годзе пісала пра пратэсты для Белсату.
У 2021 годзе заснавала дзве радыёпраграмы на Радыё Унэт, у якіх інтэрв’юіравала беларусаў Літвы і замежжа на палітычныя тэмы. Пазней стала вядучай ютуб-эфіраў Штаба аб’яднаных сіл, за што была зволена з радыёстанцыі.
У гэтым жа годзе зрабіла рэпартаж для літоўскага офіса Delfi.
У 2022 годзе стала вядучай рускамоўнай праграмы «Доверяй, но проверяй» на дзяржаўным радыё Літвы ЛРТ. Там жа займалася асвятленнем жыцця беларускай дыяспары ў Літве ў праграме «Актуаліі з Бэлай Фокс».
У 2023 годзе была частым госцем студыі тэлеканала Белсат у праграме «План Б».
Тэлеграм-старонка Bella Fox была прызнана экстрэмісцкім матэр’ялам па рашэнні Суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы ад 6 ліпеня 2023 года.
Асабістыя погляды Бэла шмат разоў заяўляла, што з’яўляецца прыхільніцай лібералізму і падтрымлівае «». Таксама ёй блізкая палітыка зялёных і стварэнне разумных гарадоў. Фокс выступае за вызваленне Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі, ахову правоў мігрантаў у глабальным кантэксце і стрыманне расійскай ваеннай агрэсіі.
Бэла Фокс — пратэстантка паводле веравызнання.
Захапленні У розныя гады была вакалісткай музычных гуртоў.
З 2016 года захапілася гульнёй у шахматы; прыняла ўдзел у сеансе адначасовай гульні з чэмпіёнкай Еўропы — Вікторыяй Чмілітэ-Нільсэн у Міжнародны Дзень Шахмат 20 ліпеня у 2022 і 2023 годзе, а таксама згуляла з чэмпіёнам свету — Гары Каспаравым у 2022 годзе падчас Форуму Свабоднай Расіі. Ва ўсіх выпадках гуляла даўжэй за ўсіх прэтэндэнтаў.
Сям’я і асабістае жыццё У 2014—2016 гадах была ў шлюбе з грамадзянінам Нідэрландаў, пасля гэтага не мела афіцыйных адносін. Адзін з вядомых каханкаў Фокс — вакаліст беларускага рок-гурта «StillOut» Андрэй Саяпін, які памёр у 2018 годзе.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Беларусі Катэгорыя:Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)