Ваўжынец Станіслаў Ян Путкамер (; , Бальценікі — 30 студзеня 1850, Вільня) — землеўласнік, грамадскі дзеяч, дзяржаўны службовец.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Путкамераў. Нарадзіўся 14 жніўня 1794 года ў сям’і каралеўскага шамбяляна Ежы Аляксандра Путкамера і Караліны са Стрыеўскіх, дачкі палкоўніка войскаў ВКЛ. Ахрышчаны 26 жніўня ў Бальценіках Лаўрэш Леанід. Род Путкамераў // Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 5.2013. С. 302—313..
Нарадзіўся ў разгар паўстання 1794 года, калі ў краіне гаспадарылі рускія войскі. У дзень нараджэння Ваўжынца ў маёнтку з’явіліся казакі, што выклікала паніку сярод дамачадцаў. Бацька малога Ваўжынца прасіў рускага афіцэра не парушаць спакой сям’і ў такі дзень. Казацкі афіцэр гэта паабяцаў і нават узяў дзіцятка на рукі і благаславіў яго. Маладая маці хутка памерла, што разам з стратай незалежнасці радзімы прывяло бацьку да працяглай меланхоліі і страты ўсякай цікавасці да жыцця. Таму малы Ваўжынец гадаваўся не толькі без маці, але і без бацькіKarol Estreicher. Wawrzyniec Puttkamer (1794—1850). Lwow. 1880. S. 4.
Выхаваннем унука заняўся дзед Ваўжынец Путкамер, былы генерал-ад’ютант польнага гетмана літоўскага Міхала Юзафа Масальскага, і старая нянька Грындова. Дзед быў чалавекам гарачай веры, кожны дзень у яго маёнтку адбываліся богаслужэнні, у якіх удзельнічалі ўсе дамачадцы. У старога была любімая прымаўка: «Насамрэч хай лепей нас усявышні крыўдзіць, абы мы нікога не крыўдзілі».
Ва ўзросце 13 гадоў Ваўжынец быў аддадзены вучыцца ў Слуцкую пратэстанцкую школу, пад апеку рэктара школы, пастара Міхала Ваноўскага. Ваноўскі вучыў яшчэ бацьку Ваўжынца, і адносіны паміж Ваноўскім і Путкамерамі былі амаль што радзіннымі. Даследчыкі адзначаюць, што пратэстанцкая школа дала яму значна лепшую падрыхтоўку для атрымання вышэйшай адукацыі, чым, напрыклад, падрыхтоўка ў навагрудскіх дамініканцаў, якую меў Адам МіцкевічКосман М. Праўда і легенда пра саперніка паэта. Ваўжынец Путкамер і Адам Міцкевіч // Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры. Мінск, 1998. С. 148..
У 1809 г. памёр дзед Ваўжынец Путкамер. З 1810 года ўнук пачаў вучыцца на філасофска-матэматычным факультэце Віленскага ўніверсітэта і ў 1812 годзе атрымаў ступень кандыдата філасофіі.
Вайна 1812 года Калі пачалася вайна 1812 года і Напалеон паабяцаў аднавіць Вялікае Княства Літоўскае, як большасць сяброў, запісаўся шарагоўцам у новастворанае літоўскае войска, у гвардзейскі кавалерыйскі полк генерала Канопкі, а потым у полк лёгкай кавалерыі імператарскай гвардыі Вінцэнта Красінскага. Ваўжынец быў з войскам Напалеона ў Маскве, выжыў у катастрофе на Бярэзіне. Адступаючы з войскам каля Вільні, заехаў дахаты і тут захварэў на тыф. Калі вылечыўся, то вайна ўжо ішла далёка на захад ад дома. Праз тылы расійскіх войскаў, абмінуўшы казацкія патрулі, ён прабраўся ў Мерач, дзе ў люты мароз перайшоў Нёман. Час ад часу злазіў з каня і, каб сагрэцца, бег побач. Нарэшце ён сустрэў інспектара дывізіі кавалерыі, які ехаў у Варшаву ў полк Красінскага. Афіцэр падабраў задубелага маладзёна і давёз яго ў полк.
Малады вайсковец ваяваў усю кампанію 1813 года, трапіў у прускі палон і пасля амністыі, у 1814 годзе вярнуўся дахаты ў чыне паручніка.
Напалеон застаўся кумірам Ваўжынца Путкамера да канца жыцця, потым ён часта расказваў:
Паражэнне пад Ватэрлоа прывяло Путкамера да гарачкі, а калі ён пачуў пра вяртанне імператара, то прыгатаваў свой уланскі мундзір і быў гатовы ехаць у Францыю. Нават будучы ў сталым веку, ніколі не мог спакойна расказваць пра тыя часы і пра імператара НапалеонаEstreicher Karol. Wawrzyniec Puttkamer (1794—1850). Lwow. 1880. S. 6.. А ў 1840 г., калі рэшткі імператара ўрачыста перавозіліся з вострава Святой Алёны ў касцёл Інвалідаў у Парыжы, толькі адсутнасць грошаў прымусіла графа ўстрымацца ад паездкі ў ФранцыюКосман М. Праўда і легенда пра саперніка паэта. Ваўжынец Путкамер і Адам Міцкевіч // Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры. Мінск, 1998. С. 149..
Гаспадарчая дзейнасць Пасля заканчэння вайны малады Ваўжынец Путкамер пачаў гаспадарыць на зямлі. З 1816 г. малады граф жыў у невялікім маёнтку Уніхава недалёка ад Карэлічаў. Ён лічыў неабходным палепшыць жыццё простага народа, даць сялянам асабістую волю і стварыць сістэму народнай адукацыі. У той час расійскі імператар Аляксандр I даў дазвол памешчыкам даваць асабістую свабоду прыгонным сялянам і пераводзіць іх на грашовы аброк. Як дэлегат ад Навагрудскага павета на Гродненскім губернскім сходзе, ён прапанаваў так зрабіць усім памешчыкам і прыняць супольную заяву. Калі б гэтая прапанова была прынята і сяляне атрымалі асабістую волю амаль на палову стагоддзя раней, гісторыя нашага края магла б скласціся інакш. Толькі некалькі маладых памешчыкаў падтрымала Путкамера, большасць шляхты абурылася і назвала яго анархістам і якабінцам.
У 1817 г. цар Аляксандр I дазволіў ушанаваць памяць памерлага Касцюшкі, па ўсёй Беларусі і Польшчы праходзілі зборы шляхты з урачыстасцямі, прысвечанымі смерці героя, і богаслужэнні ў касцёлах. Прайшло ўшанаванне памяці героя і 13 снежня 1817 г. у Навагрудскім касцёле. Касцёл быў упрыгожаны партрэтамі Касцюшкі, Рэйтана, Корсака, Багушэвіча, Радзішэўскага, якія годна паводзілі сябе падчас падзелаў і баранілі РадзімуEstreicher Karol. Wawrzyniec Puttkamer (1794—1850). Lwow. 1880. S. 7.. Падчас урачыстасцей пасля прамовы маршалка шляхты Юзафа Вайніловіча пратэстант Ваўжынец Путкамер прачытаў элегію «На смерць Тадэвуша Касцюшкі», якую напісаў сам, але ёсць меркаванне, што гэта элегія магла належаць пяру Адама МіцкевічаEstreicher Karol. Wawrzyniec Puttkamer (1794—1850). Lwow. 1880. S. 8.
Уніхава знаходзілася недалёка ад Туганавічаў, дзе 26-гадовы граф пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Марыляй Верашчакай. Ён сябраваў з братамі Марылі, і, як запісана ў дзённіку дзяўчыны, сваю прапанову «рукі і сэрца» зрабіў 14 ліпеня 1819 г. у форме чатырохрадкоўя. Даследчыкі адзначаюць, што, акрамя графа Путкамера, не вядома ніводнага сапраўднага канкурэнта на руку Марылі.
Марыля была добра выхавана і адукавана. Яна мела дзвюх гувернантак, францужанку і немку, музыцы яе вучылі французы-эмігранты Манарэ і Фроке, спевам — італьянец Бранеці, класічную адукацыю яна атрымала ў ксяндзоў-езуітаў Вішнеўскага і Дзівурдзевіча. Дзяўчына валодала французскай, нямецкай і італьянскай мовамі, шмат чытала, пела, музіцыравалаФедорук А. Т. Старинные усадьбы Берестейшчины. Минск, 2006. С. 300—301.. Яна з цікавасцю прымала знакі кахання ад Адама Міцкевіча, але выбрала былога афіцэра. Путкамер і Міцкевіч па-сяброўску зразумелі адзін аднаго, і пасля сур’ёзнай размовы сапернік згадзіўся добраахвотна «пакінуць поле бітвы». Міцкевіч і потым добра адносіўся да мужа Марылі, заставаўся сябрам іх абодвухКосман М. Праўда і легенда пра саперніка паэта. Ваўжынец Путкамер і Адам Міцкевіч // Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры. Мінск, 1998. С. 150..
Марыя Верашчака і Ваўжынец Путкамер пабраліся шлюбам 2 лютага 1821 г. у Туганавічах. Верагодна, цырымонію вёў каталіцкі ксёндз. Адразу пасля шлюбу маладыя жылі ва Уніхаве, але Ваўжынец хутка атрымаў маёнтак Бальценікі з Бражэльцамі (200 мужскіх душ)Федорук А. Т. Старинные усадьбы Берестейшчины. Минск, 2006. С. 301. і яны пераехалі ў Бальценікі.
Праўнучка Яніна з Путкамераў Жалтоўская пісала пра сваіх прадзедаўJanina z Puttkamerów Zółtowska. Inne czasy, inni ludzie. Londyn, 1998. S. 113.:
Рэлігійная дзейнасць Больш за дзесяць гадоў Ваўжынец Путкамер быў сябрам Евангеліцка-Рэфарматарскага сінода на Літве. За гэты час ён унёс праект аб надзяленні зямлёй сялян, якія належалі пратэстанцкім зборам, але праект таксама не дайшоў да выканання. У 1822 г. ён улагодзіў справы з радзівілаўскімі ўкладамі для слуцкай школы. А ў 1823 г. стары граф Аляксандр Путкамер прапанаваў Сіноду праект свайго сына аб адкрыцці ў Вільні друкарні, якая разам з паперняй павінна была служыць развіццю культуры ў былым ВКЛ. Дакумент складаўся з дзвюх частках: першая датычылася мэты справы (там з’яўляюцца такія радкі: «…сцвярджаю, што чым больш клас сялян адукаваны, тым у большай ступені ведае ён пра неабходнасць паляпшэння свайго быту і паляпшае яго»), другая датычылася шляхоў рэалізацыі.
Аўтар паклапаціўся пра ўсе падрабязнасці, але перыяд лібералізму скончыўся працэсам філаматаў, і праект не быў рэалізаваныКосман М. Праўда і легенда пра саперніка паэта. Ваўжынец Путкамер і Адам Міцкевіч // Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры. Мінск, 1998. С. 152. У 1824 г. была зачынена гімназія ў Кейданах і супраць школы ў Слуцку былі высунуты цяжкія абвінавачанні. Таму віленскі сінод даручыў свайму куратару вырашыць з рэктарам віленскага ўніверсітэта Пеліканам пытанне аб школе ў Слуцку і магчымасці пераўтварэння яе ў гімназію. Атрымаўшы дазвол ад рэктара і ад урада, у 1829 г. ён пачаў будаваць новы корпус гімназіі. Пры закладцы ганаровага каменю Путкамер сказаў запамінальную прамовуEstreicher Karol. Wawrzyniec Puttkamer (1794—1850). Lwow. 1880. S. 13..
Ваўжынец Путкамер кіраваў пасяджэннямі Сінода ў якасці дырэктара ў 1821, 1822, 1829 гг.Косман М. Праўда і легенда пра саперніка паэта. Ваўжынец Путкамер і Адам Міцкевіч // Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры. Мінск, 1998. С. 153.
Прамысловая дзейнасць Путкамер бачыў бурнае развіццё прамысловасці ў Еўропе і разумеў значэнне, якое маюць розныя прамысловыя і сельскагаспадарчыя таварыствы. У 1828 г. ён залажыў першую на Літве фабрыку паперы, далей планаваў пабудаваць у сябе цукроўню, гарбарню і фабрыку сукна. Брак капіталу не дазволіў давесці гэтыя праекты да рэалізацыі. Таму граф задумаў стварыць першае на Літве прамысловае таварыства. Плануючы стварыць цукроўню як акцыянернае прадпрыемства, ён вёў перамовы з маршалкам губернскай шляхты Жабам і з прамыслоўцам Міхалам Макрыцкім. 15 чэрвеня 1838 г. граф атрымаў Найвышэйшы ўказ, які дазваляў стварыць кампанію. Путкамер вывучаў справу цукраварства на працуючых фабрыках, агітаваў багатых людзей, а сялянам Віленшчыны раздаваў насенне цукровых буракоў і гарантаваў закуп ураджаю. Але сабраць неабходную колькасць акцыянераў і грошай не ўдалося, шляхта не верыла ў перспектывы прамысловага таварыства.
Пасля паўстання 1830—1831 гадоў Пасля паўстання 1830—1831 гадоў, у чэрвені 1833 г. Ваўжынец і Марыля Путкамеры за дапамогу эмісару Марцэлю Шыманскаму былі арыштаваны. Яны спачатку знаходзіліся пад вартай у Вільні, а са жніўня па лістапад 1833 г. — у Гродзенскім астрозе. Марылю абвінавачвалі, спасылаючыся на сведчанні Шыманскага, але яна не прызнавала сябе вінаватай. Толькі зімой 1833 г. Путкамеры змаглі вярнуцца ў БальценікіGulczyński E. Sprawa Marcelego Szymańskiego emisariusza wyprawy Zaliwskiego. Wilno, 1933. S. 328..
Адам Міцкевіч у выгнанні з цікавасцю паглынаў усе звесткі з радзімы. На пачатку 1846 г. ён даведаўся, што Путкамерова з Верашчакаў, сястра яго сябра Міхала, выдала старэйшую дачку Зоф’ю за нейкага Каліноўскага, інспектара з Вільні, а ў Бальценіках даведаліся з пісьма Тамаша Зана, што Міцкевіч стаў халодным і нават «суровым і здольным прынізіць»Косман М. Праўда і легенда пра саперніка паэта. Ваўжынец Путкамер і Адам Міцкевіч // Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры. Мінск, 1998. С. 153..