Юрый Станіслававіч Тэртэль (нар. , в. Прывалкі, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі ваенны, начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (з 2018).

Біяграфія Нарадзіўся 18 лістапада 1967 года ў в. Прывалкі Гродзенскага раёна ў каталіцкай сям’і Станіслава Янавіча, які працаваў кінамеханікам, і Анастазіі Казіміраўны, якая працавала загадчыцай клуба. Старэйшы брат — Іван Станіслававіч Тэртэль (нар. 1966). Вучыўся ў сярэдняй школе ў Прывалках, потым — у Друскеніках.

Пасля тэрміновай службы ва Узброеных Сілах СССР стаў курсантам Бранскай спецыяльнай сярэдняй школы міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў СССР і да 2002 года праходзіў службу ў органах унутраных спраўЛукашенко потребовал навести железный порядок в Госинспекции охраны животного и растительного мира.

У 1996 годзе завочна скончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2002—2009 гадах праходзіў службу на розных пасадах у Асобнай службе актыўных мерапрыемстваў (АСАМ) Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь (вайсковая часць 1250). Са студзеня 2009 года па 7 чэрвеня 2018 годаЛукашенко согласовал назначение нового начальника Госинспекции охраны животного и растительного мира з’яўляўся камандзірам Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў.

7 чэрвеня 2018 года прызначаны начальнікам Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 7 июня 2018 года № 230 «Об Ю. С. Тертеле».

Узнагароды Ордэн «За службу Радзіме» III-й ступені, медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» (2010)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2010 года № 394 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь», медаль «За бездакорную службу» III ступені, медаль «За бездакорную службу» II ступені.

Катэгорыя:Пагранічнікі Беларусі