Марыя Іванаўна Сялюніна, па нараджэнні Шыманская (нар. ) — беларускі баскетбольны трэнер. Заслужаны трэнер СССР, БССР (1980), майстар спорту СССР (1964).
Біяграфія Выхаванка Гродзенскай Абласной ДзЮСШ (цяпер СДзЮШАР №7). Першы трэнер — Якаў Іосіфавіч ФруманИстория школы.
Амаль паўстагоддзя прапрацавала трэнерам ДЮСШАР «Гарызонт» па баскетболе. У ліку яе выхаванцаў — заслужаны майстар спорту СССР, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка свету і Еўропы Галіна Савіцкая (Крысевіч), майстры спорту міжнароднага класа Таццяна Троіна і Вікторыя Гаспер. За гады сваёй працы падрыхтавала больш за 26 майстроў спорту СССР і Рэспубліку Беларусь. У іх ліку — чэмпіёнкі Еўропы сярод моладзі Алена Ламака, сёстры Дубойскія, Алена Мішына і інш. Юнацкія і моладзевыя каманды пад яе кіраўніцтвам неаднаразова была пераможцамі першасцяў СССР, а кадэцкая зборная Беларусі U-16 заняла чацвёртае месца ў фінале чэмпіянатаў Еўропы 1997 і 2004 гадоў.
Узнагароджана нагрудным знакам «За ўнёсак у развіццё баскетбола».
Клубная трэнерская кар’ера 1995—1996 — Гарызонт-2 (Мінск) 1996—1998 — РВАР-Гарызонт-2 (Мінск) 2002—2004 — РШВСМ-Гарызонт (Мінск)
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1997/1998.
Літаратура Бондарь А.И. Летопись белорусского баскетбола. — Мн.: ОО «Белорусская федерация баскетбола», 2005. — С. 111. — 127 с.
Спасылкі Мария Cелюнина БФБ ПОЗДРАВЛЯЕТ С ЮБИЛЕЕМ ЗАСЛУЖЕННОГО ТРЕНЕРА МАРИЮ СЕЛЮНИНУ
Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры «Гарызонта» Мінск Катэгорыя:Трэнеры РДВАР (жаночы баскетбольны клуб) Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры СССР Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры БССР