Уражайнэ () — пасёлак ва Украіне, у Вэлыканавасілкаўскай пасялковай грамадзе Валнавахскага раёна Данецкай вобласці.

Геаграфія Пасёлак размешчаны за 99 км ад абласнога цэнтра, за 64,6 км ад раённага цэнтра і за 11 км ад адміністрацыйнага цэнтра грамады, на правым беразе ракі Мокрыя Ялы і праходзіць па аўтадарозе Т 0518. Працягласць межаў пасёлка з поўначы на поўдзень 1,271 км, з захаду на ўсход 3,329 км.

Гісторыя 17 ліпеня 2020 года, у выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы, у адпаведнасці пастановы Вярхоўнай Рады «Аб утварэнні і ліквідацыі раёнаў» пасёлак увайшоў у склад Вэлыканавасілкаўскай пасялковай грамады, а праз ліквідацыю Вэлыканавасілкаўскага раёна — у складзе Валнавахскага раёна.

Расійскае ўварванне ва Украіну (з 2022) У сакавіку 2022 года пасёлак быў акупаваны расійскімі войскамі.

16 жніўня 2023 года намеснік Міністра абароны Украіны Ганна Маляр паведаміла пра вызваленне пасёлка ад расійскіх акупантаў. Уражайнэ вызвалена сіламі ваенных 35-й асобнай брыгады марской пяхоты імя контр-адмірала Міхаіла Астраградскага разам з 38-й асобнай брыгадай марской пяхоты, а таксама пры ўдзеле іншых падраздзяленняў сіл абароны Украіны ў рамках контрнаступальных дзеянняўУкраїнські захисники показали кадри звільнення Урожайного (Відео).

Насельніцтва Па дадзеных перапісу 2001 года насельніцтва пасёлка складала 1000 чалавек, з іх 57,4 % адзначылі родную мову украінскую, 42,1 % — рускую, 0,2 % — армянскую, 0,1 % — беларускую, балгарскую і грэчаскую мовы.

Крыніцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Данецкай вобласці