Алег Леанідавіч Воінаў (нар. , Днепрапятроўск, УССР) — беларускі вайсковец, выкладчык гісторыі.

Біяграфія Нарадзіўся 26 сакавіка 1967 года ў Днепрапятроўску.

У 1988 годзе скончыў Новасібірскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча, у 1999 годзе — камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, у 2009 годзе — факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

У ліпені 1988 года накіраваны ў Беларускую ваенную акругу (з 1991 года — Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь), дзе да 2013 года служыў у інжынерных войсках на розных пасадах, у т. л. начальнікам інжынерных войск Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, начальнікам Упраўлення інжынерных войск Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. З мая 2013 года па лістапад 2015 года — стац-сакратар — памочнік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь па пытаннях ваеннай палітыкі. З лістапада 2015 года па красавік 2022 года — начальнік Дэпартамента вайсковага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь — памочнік Міністра абароны па пытаннях міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва.

У красавіку 2022 года звольнены ў запас, генерал-маёр.

З 10 мая 2022 года па 20 студзеня 2023 года працаваў дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2023 г. № 45 быў прызначаны дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» ІІІ ступені (2013), медалямі «За бездакорную службу» І, ІІ і ІІІ ступеняў (2002, 2011, 2018), ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2018). У 2021 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».

Міжнародныя санкцыі Пасля пачатку уварвання Расіі ва Украіну Алег Воінаў трапіў пад санкцыі Аўстраліі, Вялікабрытаніі, ЕС, Канады, Новай Зеландыі, Швейцарыі і самой Украіны.

Сям’я Маці і родны брат Глеб жывуць ва Украіне.

27 лютага 2022 года, пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, у ходзе якога Беларусь дала сваю тэрыторыю для ўварвання, да Алега Воінава публічна звярнуўся яго родны брат Глеб, жыхар Дніпра: «Цяпер у нас у краіне ідзе вайна. І я б хацеў, каб ты па меры сваіх магчымасцяў… каб ты спыніў гэтую вайну, каб не было кровапраліцця далей… Каб ты прыклаў як мага больш сваіх высілкаў, як афіцэр і як чалавек…».

Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС