Кудзіркас Наўміесціс (; да 1934 г. — Новае Места, раней таксама Уладзіславаў С. 18.) — горад у паўднёвай Літве, на рацэ Шашупе. Уваходзіць у склад Шакцкага раёна Мар’ямпольскага павета. Месціцца за 25 км ад Шакаў. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Судовія.
Гісторыя Упершыню паселішча згадваецца ў 1561 годзе як Дулебачы, а ў 1639 годзе назва была зменена Цэцыліяй Рэнатай Габсбург, жонкай вялікага князя Уладзіслава Вазы на Уладзіславаў (, ). Аднак у народзе назва не прыжылася, і звычайна называлася Новае Места (, ). У 1643 годзе паселішча атрымала гарадскія правы. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года ўвайшоў у склад Прусіі і меў назву Neustadt-Schirwindt, ад ракі Шырвінты. З 1807 года ў складзе Герцагства Варшаўскага. З 1815 года ў Царстве Польскім, падпарадкаваным Расійскай імперыі, за гэтым часам меў назву Уладзіславаў. З 1831 года наўпрост у Расійскай імперыі.
У 1917 годзе горад быў названы Наўміесціс. З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы. У 1934 годзе была зменена назва на Кудзіркас Наўміесціс у гонар літоўскага дзеяча Вінцаса Кудзіркі, які жыў тут з 1895 да 1899 года.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі