Мары́я Сáкары (; ) — грэчаская тэнісістка; паўфіналістка двух турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі, Адкрыты чэмпіянат ЗША-2021); пераможца двух турніраў WTA ў адзіночным разрадзе; першая ў гісторыі грэчаская тэнісістка, якая ўвайшла ў топ-10 жаночага адзіночнага рэйтынгу і дайшла да чвэрцьфіналу і паўфіналу турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе.
Агульная інфармацыя Марыя — патомная тэнісістка: яе маці — Ангелікі Канелопулу — у 1987 годзе ўваходзіла ў топ-50 адзіночнага рэйтынгу WTA і выступала за зборную Грэцыі ў Кубку Федэрацыі.
Улюбёнае пакрыццё Сакары — грунт. Грачанка трэнуецца ў Тэніснай акадэміі Альберта Портаса і Хермана Пуэнтэса-Альканіса ў Барселоне (Іспанія).
Спартыўная кар’ера Сезон 2018 года Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі для Сакары завяршыўся на стадыі першага кола матчам з Кацярынай Сіняковай 2:6, 7:6, 4:6.
У сакавіку прайшла ў 1/8 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе, аднак саступіла японцы Наомі Осацы і выбыла з турніру.
Красавік прынес Марыі паўфінал турніру на грунце ў Стамбуле (Турцыя), у якім яна саступіла Палоне Герцаг са Славеніі.
У ліпені дайшла да фіналу турніру ў Сан-Хасэ (ЗША), дзе прайграла ў двух сэтах румынцы Міхаэле Бузарнеску.
Сезон 2019 года У красавіку 2019 года Сакары ўдзельнічала ў турніры WTA ў Чарльстане (ЗША), дзе дайшла да чвэрцьфіналу, аднак прайграла будучай фіналістцы, тэнісістцы з Даніі Каралін Вазняцкі ў двух сэтах, пры гэтым практычна не аказаўшы супраціву, і абодва сэты скончыліся з аднолькавым лікам 6-2, 6-2.
У красавіку 2019 года Марыя прымала ўдзел у Гран-пры Лалы Мер’ем, дзе дайшла да фіналу і абыйграла тэнісістку з Вялікабрытаніі Яхану Конту ва ўпартым трохсэтавым паядынку.
На Адкрытым чэмпіянаце ЗША прайграла ў трэцім раўндзе аўстралійцы Эшлі Барці ў двух сэтах.
Сезон 2020 года На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі дайшла да чацвёртага кола, аднак прайграла Петры Квітавай.
Сезон 2021 года На пачатку студзеня 2021 года Марыя прыняла ўдзел у турніры WTA-500 ў Абу-Дабі, дзе стала паўфіналісткай турніру, саступіўшы шлях у фінал беларускай спартсменцы Арыне Сабаленка.
Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў ГодАдзіночнырэйтынгПарнырэйтынг2022 6 4972021 6 1 0692020 22 1942019 23 176 2018 41 909 2017 52 609 2016 89 370 2015 188 504 2014 301 492 2013 610 863 2012 627 2011 702
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Тэнісісткі Грэцыі Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года