Суднападыма́льнік, суднапад’ёмнікСуднапад’ёмнік // Скарнік — падымальнае збудаванне для перамяшчэння суднаў паміж б’ефамі, з аднаго ўзроўню на іншы.

Суднападымальнікі ўжываюцца на ўнутраных водных шляхах для пропуску суднаў праз плаціны, у складзе гідравузлоў або на міжбассейнавых суднаходных каналах (замест шлюзаў), а таксама для спуску суднаў на ваду або іх ўздыму з вады, у тым ліку з мэтай агляду і рамонту падводнай часткі на суднарамонтных заводах і верфах.

Адрозніваюць вертыкальныя, нахільныя і паваротныя суднападымальнікі. Судна перамяшчаецца ў спецыяльнай камеры, звычайна напоўненай вадой. Нахільныя суднападымальнікі бываюць падоўжныя і папярочныя. У падоўжных суднападымальніках судна размяшчаецца ўздоўж кірунку руху, у папярочных — перпендыкулярна яму. Нахільныя суднападымальнікі бываюць аднасхільныя і двухсхільныя (апошнія — з паваротным прыладай для перакладу судна праз водападзел або грэбень плаціны).

Вертыкальныя суднападымальнікі бываюць механічныя з процівагамі, плунжарные (з гідраўлічнымі прэсамі) і паплаўковыя. Найбольш распаўсюджаны механічныя.

Гл. таксама Волак Шлюз Сліп Элінг

Крыніцы

Літаратура

Судоподёмники // Гладков Г. Л., Журавлёв М. В., Москаль А. В., Гапеев А. М., Колосов М. А. Водные пути и гидротехнические сооружения: Учебник для вузов. — СПб: СПГУВК, 2011. — 440 с. — 500 экз. Судоподъёмники / Г. П. Лохматиков, М. А. Колосов, С. В. Селезнёв.; Под ред. М. А. Колосова. — СПб.: Энергоатомиздат. Санкт-Петербургское отд-ние, 1998. — 344 с.; ил. — 500 экз. — ISBN 5-283-04713-X.

Спасылкі

Крупнейшый судовой подъёмник // Технический журнал SKF «Evolution» Красноярский лифт для кораблей: история единственного судоподъёмника в России // Цифровая платформа «Город Онлайн» Судоподъемник // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Абсталяванне Катэгорыя:Гідратэхнічныя збудаванні Катэгорыя:Інфраструктура воднага транспарту Катэгорыя:Суднабудаванне