Кармел (), або Кармел-бай-зэ-Сі () — горад у акрузе Мантэрэй, штат Каліфорнія. Размешчаны ў аднайменным заліве на беразе Ціхага акіяна. Заснаваны ў 1902 годзе; статус горада набыў у 1916 годзе. Насельніцтва - 3722 чалавекі (перапіс 2010 года).

У 1906 годзе, пасля землятрусу ў Сан-Францыска, сюды з'ехаліся мастакі, музыканты, фатографы, пісьменнікі і іншыя прадстаўнікі творчых прафесій, дзякуючы якім Кармел ператварыўся ў свайго роду арт-сталіцу Каліфорніі. Тут жылі ўсе выдатныя фатографы і пісьменнікі таго часу, напрыклад Джэк Лондан і Робінсан Джэферс.

Катэгорыя:Гарады Каліфорніі