Добраахвотная дружына — аб’яднанне грамадзян Рэспублікі Беларусь, якое ўдзельнічае ў ахове правапарадку. Фарміраванне аказвае дапамогу міліцыі ў падтрыманні грамадскага парадку, а таксама супрацоўнічае з МНС і памежнікамі. Сваю дзейнасць дружына ажыццяўляе на вуліцах гарадоў, дзяржаўнай граніцы, транспартных станцыях, прадпрыемствах, ВНУ і г. д.

Гісторыя Практыка прыцягнення ў дапамогу праваахоўнікам дружын шырока ўжывалася ў СССРХотите стать дружинником? Рассказываем, как это можно сделать // Мінская праўда : газета. — 14 апреля 2021., але з яго распадам узаемадзеянне сілавікоў і грамадскасці амаль спынілася. На гэта меліся розныя прычыны, такія як фінансавыя цяжкасці, рэфармаванне заканадаўства, рэформы органаў унутраных спраў. Дружыны ў многіх былых савецкіх рэспубліках практычна зніклі, але ў Беларусі іх удалося захаваць.

Чыноўнікі выпрацавалі для іх прававую базу. Дзейнасць добраахвотных дружын рэгламентуецца законам «Аб удзеле грамадзян у ахове правапарадку» ад 26.06.2003 № 214-З (у рэд. Законаў Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2009 № 78-З, ад 04.01.2014 № 122-З).

Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, за 2008 год каля 30 % парушальнікаў мяжы затрымлівалася пры ўдзеле валанцёраў. За 2016 год яны выходзілі на дзяжурствы каля 6700 разоў. З удзелам членаў аб’яднання было спынена больш за 4300 правапарушэнняў.

У кастрычніку 2020 года беларуская міліцыя прыцягнула дружыны для барацьбы з пратэсным рухамМилиция объявила о формировании народных дружин. Может ли дружинник применить к вам силу? // Onliner, 19 октября 2020.. У далейшым, у сувязі з напружанай сітуацыяй у рэгіёне, у многіх жыхароў краіны з’явілася цікавасць да ўдзелу ў падобных фарміраваннях. У 2021 годзе члены добраахвотніцкіх атрадаў сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў здзейснілі больш за 25 000 патрулёў, суправаджалі 1723 пасажырскіх цягніка, якія рухаліся па тэрыторыі рэспублікі, прынялі ўдзел у 468 рэйдах, падчас якіх з удзелам дружыннікаў затрымана 695 правапарушальнікаўБЕЛАРУСКАЯ ЧЫГУНКА ПАДВЯЛА ВЫНІКІ ДЗЕЙНАСЦІ ДОБРААХВОТНЫХ ДРУЖЫН ПА АХОВЕ ПРАВАПАРАДКУ Ў 2021 ГОДЗЕ // Афіцыйны сайт Беларускай чыгункі, 21 сакавіка 2023..

У лютым 2022 года дружыны ўдзельнічалі ў падтрыманні парадку пры правядзенні канстытуцыйнага рэферэндумуПомогать милиции на референдуме будут дружинники.

Агляд Асноўнай задачай аб’яднання з’яўляецца садзейнічанне праваахоўным органам, органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях, органам пагранічнай службы ў ахове правапарадку. Дружыны аказваюць значную дапамогу міліцыі ў ахове грамадскага правапарадку, у прыватнасці праводзяць сумесныя дзяжурствы на вуліцах, у гандлёвых цэнтрах, у раёне вадаёмаў і пляжаў і пры правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў. На патруляванні, як правіла, на двух дружыннікаў прыходзіцца адзін супрацоўнік ведамства. Сваю дзейнасць добраахвотнікі ажыццяўляюць у вольны часАлла Ветрова. Как стать дружинником в Беларуси: кого возьмут, какая нагрузка и поощрение // Комсомольская правда : газета. — 12 июля 2022., у асноўным вечарамКак в Новобелице добровольные дружины работают // УВД Гомельского облисполкома, 15 августа 2023..

У сферу дзейнасці дружыны таксама ўваходзіць прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў. Так, напрыклад, яны разам з участковымі інспектарамі міліцыі ўдзельнічаюць у праверках асоб, якія знаходзяцца на розных відах уліку, у праверцы сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, правядзенні выхаваўчай работы з асобамі, якія дапускаюць правапарушэнні. Акрамя таго, аб’яднанне можа прыцягвацца да ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Для арганізацыі аператыўнай дзейнасці фарміраванні замацаваны за грамадскімі пунктамі аховы правапарадку па месцы размяшчэння прадпрыемстваў або арганізацый. Добраахвотную дружыну ўзначальвае камандзір, якога агульны сход дружыннікаў абірае адкрытым галасаваннем на два гады. Ад кандыдатаў у члены атрадаў патрабуецца падаць заяву і прайсці выпрабавальны тэрмін. Дружыннікамі могуць стаць людзі старэйшыя за 18 гадоў — працоўныя, студэнты або ваенныя пенсіянеры. У валанцёра абавязкова павінны быць пасведчанне, нагрудны знак і чырвоная павязка на руцэ.

Члены атрадаў валодаюць правамі пазаштатных супрацоўнікаў міліцыі. Дружыны могуць працаваць таксама ў розных установах. Напрыклад, у Гродзенскім тралейбусным упраўленні ёсць свой атрад: кантралёры надзелены паўнамоцтвамі членаў аб’яднання і маюць магчымасць затрымліваць безбілетнікаў да прыезду праваахоўнікаў. Фарміраванні таксама можна сустрэць на розных транспартных станцыях, ВНУ, прадпрыемствахАд вусных патрабаванняў да фізічнай сілы: што могуць «добраахвотныя дружыны» // Еўрарадыё, 19 кастрычніка 2020..

Склад Станам на 2008 год сфарміравана 178 дружын, у якіх удзельнічала каля 2 000 грамадзян. Да 2020 года іх колькасць павялічылася да 334 дружын, з якіх 150 прыпадалі на Гомельскую вобласць.

Усе атрады ствараюцца на базе прадпрыемстваў, арганізацый або ўстаноў. Існуюць тэрытарыяльныя добраахвотныя дружыны (ТДД), як, напрыклад, у БДПУ імя Максіма ТанкаАртыкулы з газеты «Настаўніцкая», прысвечаныя дружыне, МЗКЦ і МАЗ, і вытворчыя добраахвотныя дружыны (ВДД), як у БДЭУ і МПЗДОБРАВОЛЬНАЯ ДРУЖЫНА – ІСНУТНАЯ ДАПАМОГА МІЛІЦЫІ // Адміністрацыя Заводскага раёна г. Мінска.

У складзе фарміраванняў дзейнічаюць спецыялізаваныя падраздзяленні — Моладзевыя атрады аховы правапарадку (МААП)Молодежный отряд охраны правопорядка на сайте Мядельского райисполкома, членства якіх аўтаматычна дае членства ў дружынеМООП БГУ осуществляет набор кандидатов // БРСМ БДУ, 23 сентября 2016.

Аналіз Кандыдат юрыдычных навук А. Ігнацюк у сумесным артыкуле з С. Калёска адзначаў, што дружыны аказваюць значную дапамогу сілавікам у ахове грамадскага правапарадку. Выкарыстанне іх патэнцыялу дазваляе пашырыць ўчасткі патрулявання супрацоўнікаў міліцыі і забяспечыць іх прысутнасць менавіта ў тых месцах, дзе найбольш верагодна здзяйсненне правапарушэнняў. Аднак у той жа час у беларускіх дружын маецца сур’ёзны недахоп — малая колькасць, выкліканая недастатковай актыўнасцю насельніцтва, асабліва ў параўнанні з савецкім перыядам дзейнасці фарміраванняў. На іх думку, гэта магло быць звязана з недастатковымі мерамі для стымулявання і заахвочвання грамадзян за ўдзел у ахове правапарадку, так як дадзеная сістэма не канкрэтызавана і носіць дэкларатыўны характар.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Закон Республики Беларусь от 26.06.2003 N 214-З (ред. от 04.01.2014) «Об участии граждан в охране правопорядка» (с изм. и доп., вступающими в силу с 16.04.2014) Дружыннікі гродзенскай пагрангрупы дапамаглі затрымаць 16 парушальнікаў // газета «Звязда», 7 снежня 2018. Беларусы ўступаюць у рады народных дружын — ініцыятыва выключна добраахвотная // Белтэлерадыёкампанія, 6 красавіка 2021. На Стаўбцоўшчыне дзейнічае добраахвотная дружына // газета «Прамень», 10 жніўня 2023.

Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь