Ева Жалі (, нар. Гру Ева Фарсет ; ) — французскі палітычны дзеяч. Дэпутат Еўрапейскага парламента (2009—2019). Кандыдат у прэзідэнты Францыі .

Біяграфія Нарадзілася ў 1943 годзе ў сціплай сям’і, якая жыла ў адным з працоўных кварталах Осла. Заняўшы трэцяе месца на конкурсе прыгажосці Міс Нарвегія, Ева пакідае родную краіну ў васемнаццаць гадоў і паступае ў Парыжскі ўніверсітэт на юрыдычны факультэт. Паралельна з вучобай, яна ўладкоўваецца на працу, як гувернантка au pair да сям’і Жалі. Менавіта на гэтай працы яна пазнаёмілася з Паскалем Жалі, старэйшым сынам сям’і і студэнтам медуніверсітэта, з якім ажанілася ў 1967 годзе. У пары нарадзіліся дачка, будучая юрыстка, і сын, які стаў пасля архітэктарам.

Скончыўшы ўніверсітэт, Жалі працавала юрыдычным кансультантам у псіхіятрычнай клініцы. Аднак у 38 гадоў Жалі вырашыла змяніць працу і паступіла ў школу суддзяў. Ад памочніка суддзі ў Арлеане, Жалі даслужылася да фінансавага кіравання Палаца правасуддзя.

Шырокую вядомасць Жалі набыла як суддзя па эканамічных пытаннях. Папулярнай яна, у прыватнасці, абавязаная расследаванню скандальнай «справы Эльф» () 1996 года, у выніку якой кіраўніцтва нафтавай кампаніі Elf Aquitaine і некаторыя палітыкі падвергліся абвінавачванням у атрыманні хабараў, агульнай сумы ў сотні мільёнаў еўра, за заключэнне кантрактаў у Афрыцы і адмыванне дзяржаўных сродкаў.

Літаратура

Капля А. С. Ева Жоли: в борьбе за «справедливое устройство мира и экологическую безопасность» // Новая и новейшая история. — 2017. — № 1. — С. 197—205.

Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Францыі Катэгорыя:Палітыкі Францыі Катэгорыя:Жанчыны Францыі