81-я заходнеафрыканская дывізія — каланіяльнае воінскае фарміраванне Узброеных сіл Вялікабрытаніі часоў Другой сусветнай вайны. Падраздзяленне ўдзельнічала ў Бірманскай кампаніі. Як адзначаў генерал-лейтэнант Уільям Слім, дывізія адзначылася выкарыстаннем насільшчыкаў для перакідання боепрыпасаў і цяжкага ўзбраення, а таксама вялікай колькасцю еўрапейцаў у асабістым складзе (50-60 чалавек на батальён)Defeat into Victory, William Slim, Cassell, 1956.

Гісторыя Ініцыятарам стварэння дадзенай дывізіі быў генерал Джордж Гіфард, начальнік заходнеафрыканскага камандавання брытанскай арміі. Ён меў вялікі досвед работы з афрыканскімі войскамі і вельмі хацеў, каб яны прынялі ўдзел у баявых дзеяннях. Афіцыйна падраздзяленне сфарміравана 1 сакавіка 1943 года. Асновай новай дывізіі паслужылі Каралеўскія пагранічныя сілы Заходняй Афрыкі. Адна з брыгад (3-я заходнеафрыканская) і некалькі дапаможных падраздзяленняў, якія ўваходзілі ў склад фармавання, ужо ўдзельнічалі ў баях супраць італьянцаў ва Усходняй Афрыцы.

Сімвалам дывізіі быў чорны павук на жоўтым фоне. Насякомае з’яўлялася адсылкай да Анансі, персанажу міфалогіі народа ашанці.

14 жніўня часці дывізіі прыбылі ў Брытанскую Індыю. Асноўныя сілы фарміравання прынялі ўдзел у другой Араканскай кампаніі з лютага па май 1944 года, дзейнічаючы ў даліне Каладан на флангу 15-га Індыйскага корпуса. У канцы сакавіка значныя японскія падмацаванні (у тым ліку частка войскаў Індыйскай нацыянальнай арміі) абышлі дывізію з флангу і вымусілі яе адступіць у даліну Калапанзін. У жніўні заходнеафрыканцы зноў увайшлі ў Каладан, прымусіўшы японцаў і калабарантаў адступіць. Затым часці дывізіі прасунулася ўніз па даліне і 28 студзеня 1945 года дасягнулі Мехаунга.

22 красавіка 1945 года заходнеафрыканцы выведзены ў тыл на адпачынак. 31 жніўня яны былі вернуты на радзіму, і 81-я дывізію расфармавалі.

Камандзіры Генерал-маёр Крыстафер Вулнер, з 3 сакавіка 1943 г. Генерал-маёр Фрэдэрык Джозеф Лафтус-Татэнхэм, з 3 жніўня 1943 г. па 31 жніўня 1945 г. за выключэннем: 15—26 жніўня 1944 г., брыгадны генерал Э. Колінз. 31 студзеня—2 сакавіка 1945 г., брыгадны генерал А. Крук.

Склад 3-я пяхотная брыгадаJoslen p. 436Joslen 123-124 5-я пяхотная брыгадаJoslen 123-124 6-я пяхотная брыгадаJoslen 123-124

Фотаздымкі

Гл. таксама Гамбійскі полк

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Burma Star organisation page British Military History

Катэгорыя:Дывізіі Катэгорыя:Вялікабрытанія ў Другой сусветнай вайне