Пе́тра Кві́тава (; ) — чэшская прафесійная тэнісістка; пераможца двух турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Уімблдан-2011, 2014) і Выніковага WTA Тура (2011); фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2019); пераможца 31 турніру WTA ў адзіночным разрадзе; шасціразовая ўладальніца Кубка Федэрацыі (2011, 2012, 2014—2016, 2018) і аднаразовая Кубка Хопмана (2012) ў складзе нацыянальнай зборнай Чэхіі; бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года ў адзіночным разрадзе; былая другая ракетка свету ў адзіночным разрадзе; пятая тэнісістка ў гісторыі па заробленых прызавых.
Агульная інфармацыя Петра — адна з трох дзяцей Іржы і Паўлы Квітавай; яе братоў клічуць Іржы і Лібар. І бацька, і браты гуляюць у тэніс на аматарскім узроўні.
Любіць гуляць за задняй лініяй. Найлепшымі ўдарамі лічыць бэкхэнд і падачу. Улюбёны турнір — Уімблдан. Кумірам у свеце тэніса ў дзяцінстве была Марціна Наўрацілава, якая, як і Петра, гуляла левай рукой.
Трэніруецца ў адным тэнісным клубе з Томашам Бердыхам і Луцыяй Шафаржавай.
Асабістае жыццё Квітава была ў адносінах з чэшскім тэнісістам Адамам Паўлашакам, а пазней з Радэкам Штэпанекам. У чэрвені 2014 года яна пачала сустракацца з чэшскім хакеістам Радэкам Мідлам. У снежні 2015 года было абвешчана пра іх заручыны, аднак у маі 2016 года пара разыйшлася.
Інцыдэнт з нападам грабежніка 20 снежня 2016 года ў кватэру Квітавай у Просцееве, у якой яна ў той момант знаходзілася, пранік грабежнік, якія прадставіўся супрацоўнікам камунальных службаў. Нападнік прыставіў нож да горла спартсменкі і ў ходзе барацьбы параніў яе левую руку, пашкодзіўшы сухажыллі на ўсіх пяці пальцах, а таксама два нервы. Петры зрабілі аперацыю, якая доўжылася каля чатырох гадзін і існавала вялікая рызыка, што атрыманая траўма заміне ёй працягнуць кар’еруНожом по сердцу. Как Квитова возродила карьеру. Аперацыя прайшла паспяхова і прагназавалася, што аднаўленне зойме каля шасці месяцаў. Квітава пачала трэніроўкі ўжо ў сакавіку 2017 года, а ў маі змагла аднавіць кар’еру. Мужчына, які нападаў на тэнісістку, быў знойдзены ў 2018 годзе і праз год быў асуджаны да васьмі гадоў пазбаўлення волі, а на пачатку 2020 года яму павялічылі тэрмін да 11 гадоў.
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Тэнісісткі Чэхіі Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Пераможцы Уімблданскага турніру ў жаночым адзіночным разрадзе Катэгорыя:Уладальнікі Кубка Федэрацыі (тэніс)