«RimWorld» ― навукова-фантастычная відэагульня ў жанры сімулятара будавання і кіраўніцтва, распрацаваная і выдадзеная канадскай студыяй «Ludeon Studios». Гульня была ў з 2013 года, а выпуск адбыўся 17 кастрычніка 2018 года.

Дзеянне адбываецца на невядомай заселенай планеце. Мэта гульні складаецца ў тым, каб пабудаваць у прадстаўленых умовах калонію і выжыць для таго, каб пабудаваць карабель і паляцець, скончыўшы такім чынам гульню. Гульня характарызуецца глыбінёй сімуляцыі, разнастайнасцю гульнявых механік, наяўнасцю працэдурнай генерацыі гульнявога свету і сюжэту. У RimWorld ёсць падтрымка мадыфікацый.

Гульнявая прэса пазітыўна ацаніла разнастайнасць гульнявога працэсу, глыбіню сімуляцыі і парог уваходжання. Крытычныя водгукі датычыліся графікі, інтэрфейсу карыстальніка і гукавога афармлення.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Гульні для Linux Катэгорыя:Гульні для macOS Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ў Канадзе Катэгорыя:Відэагульні з двухмернай графікай