Сафія Ганна (Соня) Кенін (; нар. , Масква, Расія) — амерыканская тэнісістка. Пераможца аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2020); фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2020); фіналістка Кубка Федэрацыі (2018) у складзе нацыянальнай зборнай ЗША; пераможца сямі турніраў WTA (з іх пяць у адзіночным разрадзе); фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2015); пераможца адзіночнага турніру Orange Bowl (2014); фіналістка парнага турніру Orange Bowl (2013); былая другая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу.
Агульная інфармацыя Нарадзілася ў Маскве. Сям’я пераехала ў ЗША праз некалькі месяцаў пасля нараджэння Сафіі. Бацька — Аляксандр, маці — Алена. Першапачаткова Кеніны з’ехалі ў ЗША ў 1987 годзе, але вярнуліся ў Расію для таго, каб іншыя члены сям’і дапамаглі пасля нараджэння дзіцяці.
Сафія пачала гуляць у тэніс у пяць гадоў пад кіраўніцтвам бацькі, які да 2021 года заставаўся яе трэнерам. Улюбёнае пакрыццё — хард.
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Тэнісісткі ЗША Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе