LeetCode — гэта анлайн-платформа, якая прапануе задачы па праграмаванні і рэсурсы для падрыхтоўкі да сумоўя для інжынераў-праграмістаў і распрацоўшчыкаў. Сэрвіс дае задачы па праграмаванні і алгарытміцы, прызначаныя для трэніроўкі карыстальнікаў. LeetCode заваяваў папулярнасць сярод суіскальнікаў і энтузіястаў праграмавання як рэсурс для праходжання тэхнічных сумоўяў і спаборніцтваў па праграмаванні.
Асаблівасці LeetCode прапануе як бясплатны, так і прэміум-доступ. Калі бясплатныя карыстальнікі маюць доступ да абмежаванай колькасці пытанняў, то прэміум-карыстальнікі атрымліваюць доступ да дадатковых пытанняў, якія раней выкарыстоўваліся на сумоўях у буйных тэхналагічных кампаніях. Вынікі працы карыстальнікаў ацэньваюцца па хуткасці адказу і эфектыўнасці рашэння, а таксама ранжыруюцца ў параўнанні з іншымі працамі, прадстаўленымі ў базе даных LeetCode.
LeetCode падтрымлівае мноства моў праграмавання, уключаючы Java, Python, JavaScript і C. На платформе працуюць форумы, дзе карыстальнікі могуць удзельнічаць у дыскусіях, прысвечаных складаным задачам, працэсу праходжання сумоўяў, а таксама дзяліцца сваім досведам іх праходжання.
Гісторыя Кампанія была заснавана ў Крамянёвай даліне.
У 2018 годзе LeetCode пашырыла сваю дзейнасць на Кітай. У 2021 годзе кампанія правяла першы раунд фінансавання, атрымаўшы 10 млн долараў інвестыцый ад Lightspeed China Partners.
Гл. таксама Advent of Code
Крыніцы
Катэгорыя:Адукацыйныя сайты Катэгорыя:Спаборніцтвы па праграмаванні