Platanthera obtusata — від кветкавых раслін сямейства .

Распаўсюджанне Расліна шырока распаўсюджана ў халодных рэгіёнах Паўночнага паўшар’я. Від сустракаецца ў некаторых частках ЗША, ў Канадзе, на Алясцы, на астравах Сен-П’ер і Мікелон, у Швецыі і Нарвегіі, ў Расіі ў Сібіры і на Далёкім Усходзе.

Завабліванне насякомых-апыляльнікаў Гэты від архідэі вабіць насякомых да апылення водарам, падобным да паху чалавечага цела. Platanthera obtusata так заваблівае адзін з відаў камароў. Пацвердзілі гэты механізм біёлагі Вашынгтонскага ўніверсітэта ў 2016 годзе пасля хімічнага аналізу рэчываў, што выдзяляліся архідэямі. Для гэтага яны накрывалі кветкі герметычным мяшком і збіралі для аналізу ўсе кампаненты. Акрамя агульных для ўсіх кветак рэчываў, яны выявілі рэчывы, характэрныя для чалавечага цела, якія слаба ўлоўліваюцца нюхам самога чалавека, але прывабліваюць камароў.

Гэта расліна распаўсюджана на балотах, і хоць крывасмактальныя насякомыя лічацца не лепшымі апыляльнікамі, у гэтым асяроддзі выбар невялікі, і архідэя «навучылася» выкарыстоўваць менавіта іх для сваіх мэтаў.

Спасылкі Minnesota Wildflowers, Platanthera obtusata (Blunt-leaved Orchid) Go Orchids, North American Orchid Conservation Center Plants of Wisconsin, Robert W. Freckmann Herbarium, Platanthera obtusata (Banks ex Pursh) Lindl. Ontario Wildflowers Dempster Country, Central Yukon Species Inventory Project (CYSIP), Platanthera obtusata Northern Bog Orchid ,

Катэгорыя:Флора Далёкага Усходу Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1813 годзе Катэгорыя:Чараўнік Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны