26 жніўня 2023 года пачаліся беспарадкі ў Кіркуку, прычынай якіх паслужыла перадача будынка Аб’яднанага аператыўнага камандавання Дэмакратычнай партыі Курдыстана (ДПК). У гэты дзень прадстаўнікі курдскай абшчыны выйшлі на акцыю пратэсту ў горадзе, патрабуючы адкрыць перакрытую некалькі дзён таму сіламі іракскага шыіцкага апалчэння «Аль-Хашд аш-Шаабі» дарогу Эрбіль — Кіркук. 27 жніўня яна была заблакавана падчас страйкаў арабскіх партый.

Сярод пратэстоўцаў супраць перадачы будынка былі таксама арабы і туркмены. 28 жніўня яны разбілі лагер перад будынкам.

Падчас пратэстаў загінуў адзін чалавек і яшчэ 11 пратэстоўцаў пацярпелі, 40 чалавек былі затрыманы, пасля чаго ўлады ўвялі каменданцкі час.

Прэм’ер-міністр Ірака Мухамад Шыа Аль-Судані даручыў правесці расследаванне абставінаў гібелі людзей у сутыкненнях курдаў з арабамі і туркменамі. Прэм’ер-міністр Іракскага Курдыстана Масуд Барзані заклікаў улады краіны абараніць жыцці людзей.

Заўвагі

Катэгорыя:Масавыя беспарадкі Катэгорыя:Канфлікты 2023 года Катэгорыя:Падзеі 26 жніўня Катэгорыя:Жнівень 2023 года