Універсітэт імя Джэймса Мэдысана () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Харысанберг у штаце Вірджынія.
Агульная характарыстыка Заснаваная ў 1908 годзе як Харысанбергская дзяржаўная нармальная прамысловая жаночая школа, установа была перайменавана ў Каледж імя Джэймса Мэдысана ў 1938 годзе ў гонар прэзідэнта ЗША Джэймса Мэдысана, а затым ва Універсітэт імя Джэймса Мэдысана ў 1977 годзе. Універсітэт размешчаны ў даліне ракі Шэнандоа, на захад ад гары Масанатэн.
Універсітэт класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай дзейнасцю. Ён прапануе праграмы на ўзроўні бакалаўра, магістра, спецыяліста і доктара. Ён уключае сем акадэмічных каледжаў і 78 праграм навучання.
Структура Каледж мастацтваў і літаратуры Каледж бізнесу Каледж адукацыі Каледж інтэграванай навукі і інжынерыі Каледж прыродазнаўчых навук і матэматыкі Каледж здароўя і паводніцкіх студый Каледж візуальных і выканальніцкіх мастацтваў Ганаровы каледж
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Вірджынія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Вірджыніі