Блуфілдскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Блуфілд у штаце Заходняя Вірджынія.
Агульная характарыстыка Гэта гістарычна «чорны» ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў раней складалі афраамерыканцы. Нягледзячы на гэта сярод студэнтаў бакалаўрыяту цяпер больш за 80% — гэта "белыя". Блуфілдскі інстытут для каляровых людзей быў заснаваны ў 1895 годзе як вучэльня для афраамерыканцаў, бо ў той час Канстытуцыя Заходняй Вірджыніі забараняла інтэграваную расавую дзяржаўную адукацыю.
Структура Каледж мастацтваў і навук Каледж бізнесу Каледж інжынерыі і тэхналогій Каледж навук аб здароўі Школа крымінальнай юстыцыі Школа адукацыі
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Заходняя Вірджынія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Заходняй Вірджыніі