Арканзаскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Джонсбара ў штаце Арканзас.

Агульная характарыстыка Гэта флагманскі кампус сістэмы Арканзаскага дзяржаўнага ўніверсітэта і другі па велічыні ўніверсітэт у штаце Арканзас. Універсітэт быў заснаваны ў 1909 годзе і размешчаны на плошчы ў 557 гектараў на хрыбце Кроўлі. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю.

Структура Каледж сельскай гаспадаркі Каледж бізнесу Каледж адукацыі і навук аб паводзінах Каледж інжынерыі і інфарматыкі Каледж вольных мастацтваў і камунікацый Каледж медсястрынства і медыцынскіх прафесій Каледж прыродазнаўчых навук і матэматыкі Універсітэцкі каледж Школа аспірантуры

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Арканзас

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Арканзаса Катэгорыя:Джонсбара