Уладзімір Мітрафанавіч Пурышкевіч (; 12 жніўня 1870, , Расійская імперыя — 11 студзеня 1920, ) — рускі палітычны дзеяч правых кансерватыўных поглядаў, манархіст, чарнасотнік. Засядаў у II, III (дэпутат ад Бесарабскай губерні) і IV Дзяржаўнай думе (дэпутат ад Курскай губерні). Член правай фракцыі. Шырокую вядомасць Пурышкевічу прынеслі шматлікія абразлівыя і хуліганскія выхадкі падчас парламенцкіх паседжанняў, за што яго неаднаразова выгнаны з Думы.

Пурышкевіч быў адным з удзельнікаў забойства Рыгора Распуціна.