Мікалай Аляксандравіч Бузлякоў () — беларускі баскетбаліст і трэнер. Выступаў на пазіцыі разыгрываючага абаронца. Майстар спорту СССР па баскетболе. Прызнаны лепшым абаронцам на першынстве Еўропы па баскетболе сярод кадэтаў у 1977 годзе. Выступаў за зборную Беларусі.
Біяграфія Скончыў гістарычны факультэт Ташкенцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1979—1984), у 1986 годзе — Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (выкладчык фізічнай культуры і трэнер па баскетболе), аспірантуру (1986—1989).
Выступаў у чэмпіянатах СССР у складзе каманды спецыялістаў універсітэтаў і за зборную Рэспублікі Узбекістан у міжнародных спаборніцтвах. У складзе моладзевых камандаў СССР гуляў у чэмпіянатах Еўропы і света па баскетболе.
Гуляў за каманду РТІ (Мінск) ва Усесаюзных і міжнародных спаборніцтвах, а таксама ўзяў удзел у еўрапейскім чэмпіянаце ў складзе зборнай Рэспублікі Беларусь. Неаднаразовы чэмпіён і прызёр першынстваў Узбекістана, Рэспублікі Беларусь. Гуляў у замежных клубах Балгарыі, Польшчы, Чэхіі і Украіны.
Кар’ера баскетбаліста 1976—1986 — Універсітэт (Ташкент) 1986—1990 — РТІ (Мінск) 1990—1991 — Лудагорац (Разград, Балгарыя) 1991—1993 — Погонь (Шчэцін, Польшча) 1993—1995 — Інсталь (Беласток, Польшча) 1995—1996 — БІПА-Мода (Адэса, Украіна) 1996—1997 — Новы Йічын (Чэхія) 1997 — Папірус-Акдзімал (Барысаў) (у Кубку Беларусі) 1997—1998 — Аўтазаводзец-Джэнці (Мінск)
Кар’ера трэнера З мужчынскімі клубамі 1998—1999 — РТІ-АЗАА (Асіповічы) 1999 — Гомельскія рысі 1999—2001 — Спартак-Кандытар (Гомель) 2004—2007 — АЗАА (Асіповічы) 2007—2008 — БДЭУ-Мінск-2006-3 З жаночымі клубамі 2008—2010 — Мінск-2006 2010—2015 — Гарызонт (Мінск) (другі трэнер) 2017—2018 — Гомель-Сож (другі трэнер) 2018—2019 — Гомельскія рысі (другі трэнер) 2019—2024 — РДВАР (Мінск) (другі трэнер) з 2025 — Мінск (моладзевая каманда) (другі трэнер) 2026 — Мінск (другі трэнер)
Дасягненні
У якасці баскетбаліста Бронзавы прызёр чэмпіянату Eўропы сярод юнакоў (U-16) (1): 1977. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 1997.
У якасці трэнера З мужчынскімі клубамі Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1998/1999, 1999/2000. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2000/2001, 2005/2006, 2006/2007. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2000. З жаночымі клубамі Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2009/2010. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2007/2008, 2008/2009. Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (1): 2009/2010.
Крыніцы
Спасылкі Николай Бузляков Николай Александрович Бузляков Nikolay Buzlyakov
Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Баскетбалісты СССР Катэгорыя:Трэнеры РТІ Катэгорыя:Трэнеры ЖБК «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Трэнеры «Гомельскіх рысей» Катэгорыя:Трэнеры «Свіслачы» Асіповічы Катэгорыя:Трэнеры «Гарызонта» Мінск Катэгорыя:Трэнеры РДВАР (жаночы баскетбольны клуб) Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Ігракі «Нові-Йічына» (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Трэнеры жаночай зборнай Беларусі па баскетболе U-20