У тэорыі імавернасцей прасторай элементарных падзей называецца мноства ўсіх магчымых зыходаў некаторага выпрабавання. Падмноствы называюцца падзеямі. Аднаэлементныя падмноствы называюцца элементарнымі падзеямі (дзеля спрашчэння элементарныя падзеі атаясамліваюцца з элементамі ).
Пустое падмноства называецца немагчымай падзеяй. Падмноства, роўнае самому , называецца верагоднай падзеяйЗвяровіч Э. І., Радына А. Я. Элементы тэорыі імавернасцей. — Мінск: Беларусь, 2013. — ISBN 978-985-01-1043-5..
У выпадку калі прастора элементарных падзей — , падзеямі з’яўляюцца ўсе ягоныя падмноствы. У агульным выпадку прастора элементарных падзей можа быць , тады падзеямі з’яўляюцца неабавязкова ўсе ягоныя падмноствы, а толькі тыя, што ўваходзяць у некаторую алгебру або σ-алгебру мностваў.
Катэгорыя:Тэорыя імавернасцей