Ліцэнзія MIT — гэта дазвольная ліцэнзія на свабоднае праграмнае забеспячэнне, створаная Масачусецкім тэхналагічным інстытутам (MIT) у канцы 1980-х гадоў. Як дазвольная ліцэнзія яна накладвае вельмі мала абмежаванняў на паўторнае выкарыстанне кода ў іншых праграмах.

У адрозненне ад капілефт-ліцэнзій ліцэнзія MIT дазваляе выкарыстанне кода ў прапрыетарных праграмах пры ўмове, што ўсе копіі праграм ўключаюць тэкст умовы ліцэнзіі MIT і паведамленне аб аўтарскім праве.«Licence Compatibility and Interoperability». Open-Source Software — Develop, share, and reuse open source software for public administrations. joinup.ec.europa.eu. Archived from the original on June 17, 2015. Retrieved May 30, 2015. The licences for distributing free or open source software (FOSS) are divided in two families: permissive and copyleft. Permissive licences (BSD, MIT, X11, Apache, Zope) are generally compatible and interoperable with most other licences, tolerating to merge, combine or improve the covered code and to re-distribute it under many licences (including non-free or 'proprietary'). У 2015 годзе ліцэнзія MIT была самай папулярнай ліцэнзіяй сярод рэпазіторыяў на GitHub.

Ліцэнзія MIT выкарыстоўваецца ў такіх вядомых праектах як Ruby on Rails, Node.js, Lua і jQuery, таксама вядомае яе выкарыстанне ў такіх кампаніях, як Microsoft (.NET), Google (Angular) і Meta (React).

Гл. таксама GNU General Public License

Спасылкі Варыянты ліцэнзіі MIT Шаблон ліцэнзіі MIT

Катэгорыя:Ліцэнзіі на праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Масачусецкі тэхналагічны інстытут