Кэмеранскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лоўтан у штаце Аклахома.

Агульная характарыстыка Універсітэт прапануе больш за 50 ступеняў па праграмах бакалаўрыяту і магістратуры. Адукацыйныя праграмы акцэнтуюць увагу на вольных мастацтвах, прыродазнаўчых навуках і інжынерыі.

Вучэльня была заснавана ў 1908 годзе, неўзабаве пасля таго, як Аклахома была прынята ў склад ЗША ў якасці самастойнага штата. Тады вучэльня была адной з шасці сельскагаспадарчых школ у пераважна сельскай мясцовасці штата. Вучэльня, што з часам стала вядома як Кэмеранская дзяржаўная школа сельскай гаспадаркі, была названа ў гонар Э. Д. Кэмерана, баптысцкага прапаведніка і першага школьнага суперінтэнданта штата Аклахома. Першыя заняткі адбыліся ў Дзень дзяржаўнасці 16 лістапада 1909 года ў падвале будынка банка, пакуль будаваўся адмысловы будынак.

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Аклахома

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аклахомы