Сіфан Хасан (нар. , Адама) — нідэрландская лёгкаатлетка эфіёпскага паходжання, спецыялізуецца ў бегу на сярэднія і доўгія дыстанцыі ад 1500 метраў да марафону. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка 2020 года на дыстанцыях 5000 і 10 000 метраў, двухразовая чэмпіёнка свету, чэмпіёнка свету ў памяшканні, двухразовая чэмпіёнка Еўропы, пераможца Лонданскага марафона 2023. Рэкардсменка Еўропы ў бегу на 1500 метраў, 1 мілю, 3000 метраў, 5000 метраў і 10 000 метраў на стадыёне, а таксама ў бегу на 5 км і паўмарафоне на шашы.

Катэгорыя:Лёгкаатлеты Нідэрландаў