Наталля Уладзіміраўна Сухаве́рхава (нар. , Мінск) — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен, батык).

Біяграфія Нарадзілася ў Мінску. Дачка мастака У. П. Сухаверхава. У 1971 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1971 года працуе на Мінскім мастацкім камбінаце Беларускага саюза масткоў. З 1996 года займаецца выкладчыцкай дзейнасцю.

Творчасць Сярод твораў Н. У. Сухаверхавай габелены «Квітнеючы мой край» для Палаца культуры калгаса «Нёман» Стаўбцоўскага раёна (1986), «Беларусь» ля рэстарана «Беларусь» у Мінску (1987), «Купалле» для палаца культуры ў вёсцы Крупіца Мінскага раёна (1989), «Сонечны» і «Вясновы» для ўрадавай рэзідэнцыі ў горадзе Заслаўе, «Зачараваны край» (1981), «Дарога» (1991), «Летнія навальніцы» (1996), «Успамін» (2001), «Купалле» (2010) і іншыя.

Творам Наталлі Сухаверхавай уласцівы рытмічнасць кампазіцыі, гарманічнасць колераў, стрыманасць каларыту дэкаратыўнасць.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Она стала прообразом Родины-матери возле стелы и создаёт уникальные гобелены. Показываем работы белорусской художницы // Тэлеканал СТБ Екатерина Дмитриева Учитель и ученики // СБ. Беларусь сегодня «А потом я нарисовала портрет Президента». 101-летняя художница рассказывает о своей яркой жизни// СБ. Беларусь сегодня

Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Катэгорыя:Мастакі-габеленісты Беларусі