Дэ́від Хе́йвуд Шварц, або Суо́рц (; ) — амерыканскі дыпламат, Пасол ЗША у Беларусі (1992—1994).

Біяграфія Нарадзіўся 3 сакавіка 1942 года ў Чыкага (ЗША).

Скончыў Паўднёва-Заходні каледж (1964), Фларыдскі штатны ўніверсітэт (1966) і Канадскі каледж абароны (Кінгстан, Антарыа, 1983).

Працаваў генеральным консулам у Швейцарыі (1980—1982), генеральным консулам у Калгары (Альберта, Канада, 1983—1984), часовым павераным пасольства ЗША ў Варшаве (Польшча, 1984—1988), начальнікам аддзела кадраў (1988—1989), дэканам факультэта лінгвістыкі (1989—1991), старэйшым інспектарам Офіса генеральнага інспектара Дзярждэпартамента ЗША (1991—1992).

У 1992 годзе прызначаны першым Паслом ЗША ў Беларусі. У 1994 годзе падаў у адстаўку на знак пратэсту супраць слабасці палітыкі кабінету Біла Клінтана ў дачыненні да беларускай улады.

Памёр 11 лютага 2026 годаDavid’s Obituary.

Крыніцы

Катэгорыя:Выпускнікі Каралеўскага вайсковага каледжа Канады Катэгорыя:Консулы ЗША Катэгорыя:Паслы ЗША ў Беларусі