Мікалай Мікалаевіч Палікарпаў (; 28 мая (9 чэрвеня) 1892, сяло Георгіеўскае, Лівенскі павет, Арлоўская губерня — , ) — рускі і савецкі авіяканструктар, кіраўнік АКБ-51 (пасля — АКБ Сухога). Двойчы лаўрэат Сталінскай прэміі, Герой Сацыялістычнай Працы. Палікарпаў з’яўляецца адным з заснавальнікаў савецкай школы рускага самалётабудавання. Створаныя пад яго кіраўніцтвам шматмэтавыя самалёты У-2 (Па-2) і Р-5 былі аднымі з лепшых у сваім класе, а І-15 біс, І-153 «Чайка» і І-16 сталі асновай знішчальнай авіяцыі СССР 1934—1941 гадоў, за гэта канструктар заслужыў рэпутацыю «караля знішчальнікаў».