Джэймс Ален Мэнгалд (; нар. ) — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар.

Біяграфія Джэймс Мэнгалд нарадзіўся ў 1963 годзе ў Нью-Ёрку ў сям’і мастакоў Роберта Мэнгалда і Сільвіі Плімэк Мэнгалд. Скончыўшы сярэднюю школу Вашынгтанвіля, Джэймс адправіўся вучыцца ў Каліфарнійскі Інстытут мастацтваў, каб вывучаць кіно. Яго выкладчыкам апынуўся вядомы рэжысёр і тэарэтык кінамастацтва , які на трэцім годзе навучання параіў Мэнгалду паспрабаваць вучыцца і акцёрскаму майстэрству. Так, вывучаючы тэхналогію стварэння фільмаў, Джэймс заадно развіў і акцёрскі талент. Адным з аднакурснікаў Мэнгалда ў інстытуце быў акцёр і прадзюсар .

Кар’еру ў кіно Мэнгалд пачаў з кароткаметражных фільмаў — да 21 года ён зняў некалькі кароткіх карцін і неўзабаве атрымаў прапанову аб супрацоўніцтве з кампаніяй «Disney». Але, пачаўшы было працаваць рэжысёрам і сцэнарыстам для іх, Мэнгалд у хуткім часе вырашыў пакінуць студыю і вярнуўся ў Нью-Ёрк. Там ён працягнуў вучыцца, гэтым разам у Кінашколе Калумбійскага ўніверсітэта, дзе ён і атрымаў сваю ступень магістра кінамастацтва. У кінашколе яго настаўнікам быў сам Мілаш Форман.

Самастойна ствараць фільмы Мэнгалд пачаў у 1995 годзе, яго дэбютнай працай стала драма «», якая апавядала гісторыю таўстуна-кухара, жыццё якога крута мяняецца з прыходам у яго кафэ новенькай афіцыянткі. Фільм быў добра прыняты публікай і адзначаны некалькімі кінапрэміямі. У 1997 годзе Мэнгалд зняў фільм «» — крымінальную драму пра шэрыфа з невялікага мястэчка.

Сапраўдны поспех прыйшоў да Джэймса Мэнгалда з выхадам у 1999 годзе біяграфічнай драмы «». У 2000 годзе Анджэліна Джолі, якая іграла ў гэтым фільме, атрымала «Оскар» за Найлепшую жаночую ролю другога плана. Фільм атрымаў і іншыя прэміі, у тым ліку «Залаты глобус».

У 2001 годзе Мэнгалд прапанаваў гледачам меладраматычную камедыю «». У карціне была паказана дзіўная і кранальная гісторыя Леа, герцага Олбанскага, які воляю лёсу трапіў у будучыню, у сучасны Нью-Ёрк. За песню «Until», якая прагучала ў фільме, Стынг, аўтар і выканавец песні, атрымаў «Залаты глобус», а таксама намінацыю на «Оскар».

Пасля «Кейт і Леа» Мэнгалд зняў трылер «» (2003) і музычную драму «» (2005), якая зноў апынулася ў ліку намінантаў на «Оскар», «Залаты глобус» і іншыя прэміі. Так, Рыз Уізерспун, якая сыграла ў фільме галоўную ролю, атрымала і «Оскара», і «Глобус», і мноства іншых прызоў, а таксама прызнанне публікі. Фільм гэты прысвечаны гісторыі жыцця легендарнага кантры-спевака Джоні Кэша, яго маладосці і яго жыццю з другой жонкай Джун Картэр.

У 2007 годзе Мэнгалд зняў баявік-вестэрн «Цягнік на Юму», які быў адзначаны дзвюма намінацыямі на «Оскар». У 2010 годзе выйшаў прыгодніцкі баявік «», а пазней, у 2012 годзе Мэнгалд папрацаваў і над стварэннем серыялаў — «Ральф Лэмб» і «Навабранцы».

Фільмаграфія 1995 — «» 1997 — «» 1999 — «» 2001 — «» 2003 — «» 2005 — «» 2007 — «Цягнік на Юму» 2010 — «» 2013 — «» 2017 — «» 2019 — «Ford супраць Ferrari» 2023 — «Індыяна Джонс і Цыферблат лёсу» 2024 — «Цалкам невядомы»

Зноскі

Спасылкі Джэймс Мэнгалд на сайце «Internet Movie Database»

Катэгорыя:Рэжысёры ЗША Катэгорыя:Рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Рэжысёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты ЗША Катэгорыя:Сцэнарысты XX стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты XXI стагоддзя Катэгорыя:Прадзюсары ЗША Катэгорыя:Прадзюсары XX стагоддзя Катэгорыя:Прадзюсары XXI стагоддзя