Сухлянка двухгадовая (Coltricia perennis) — від губавых базідыяльных грыбоў сямейства гіменахетавых.

Апісанне Пладовыя целы маюць шапку і добра развітую ножку. Шапкі акруглыя, крыху лейкападобныя, часам зрастаюцца паміж сабой, тонкія, мяккаскурыстыя або скурыстыя. Паверхня шапкі аксаміцістая, з шэрымі, бурымі і жоўта-карычневымі зонамі або амаль аднатонная буравата-карычневая. Споры часта таўстасценныя, з гладкай абалонкай, эліпсоідныя.

Пашырэнне Касмапаліт. На Беларусі расце па ўсёй тэрыторыі ў хвойных і мяшаных лясах на пясчанай глебе, трапляецца часта.

Неядомы грыб.

Літаратура

Катэгорыя:Гіменахетавыя