Ко́брынка, Кобрынскі канал — рака ў Беларусі, у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Мухавец (басейн Віслы).

Назва Рачная назва балцкага (магчыма, яцвяжскага) паходжання. Ад назвы ракі ўтварылася назва паселішча Кобрынь.

Найбліжэйшы аналаг — назва дняпроўскай ракі Кобрына (варыянт: Кобрын), правага прытоку Дняпра адразу на поўдні ад Кіева (пасля вусця ракі Стугны). Недалёка ад Кобрыны (цераз Дняпро) — рэчка з балцкай назвай НедраП. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 52—53.. Гэта адны з самых паўднёвых балцкіх гідронімаў. Назва *Kobr-in- ад літоўскага kobrinti, kūbrinti «ісці сагнуўшыся, пахіліўшыся».

Ад kūbrinti таксама балцкія назвы «звілістых» рэк польск. Kubra (басейн Нарава), рус. Кубрь (у басейне Дзясны), літ. KūbrisВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 192.A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 169..

Корань Kobr- таксама ў прускім тапоніме Kobrun (назва лесу ў прускай Натангіі, засведчаная пад 1354 г.)G. Gerullis. Die altpreußischen Ortsnamen. Berlin / Leipzig, 1922. C. 67.. Гэтую мясцовую назву звязваюць з прускім kāubri, літоўскім kauburys, kūbrys «пагорак, узвышша» (супольная з kobrinti, kūbrinti семантыка звязаная з адхіленнем ад роўнага руху ці роўнай паверхні).

Тыпалагічны адпаведнік — назва паўночнасмаленскай ракі Гжаць (< *Guž-et-), ад літоўскага gužas «бусел»Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 305—306., gūžinti «ісці сагнуўшыся, згорбіўшыся», gužinėti «хадзіць сагнуўшыся»V. Urbutis. Baltų kalbų garnio pavadinimai // Baltistica. 1966. II (2). C. 185..

Назва кобрынскай ракі матываваная звілістасцю яе рэчышча.

Гідраграфія Даўжыня ракі 11,5 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Плошча вадазбору 23 км². Пачынаецца каля вёскі Ізабелін, вусце ў межах горада Кобрын. Рэчышча каналізаванае.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Кобрынскага раёна Катэгорыя:Прытокі Мухаўца