Пётр Пятровіч Су́шкін (;  — ) — рускі савецкі вучоны, заолаг і палеантолаг, акадэмік Акадэміі навук СССР (1923). Ганаровы член Амерыканскага арніталагічнага саюза (1918)

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Тула ў сям’і купца. З 1877 года вучыўся ў Тульскай мужчынскай класічнай гімназіі, якую скончыў у 1885 годзеСушкин Пётр Петрович // Архивы РАН .У 1889 годзе скончыў натрульнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта (па асабістай волі экзамены здаў у 1890 годзеИльичёв В. Д. П. П. Сушкин (1868—1928) // Биология, № 29/2004). Быў пакінуты пры ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання на кафедры параўнальнай анатоміі.

У 1891 годзе П. І. Сушкін здзесніў працяглую экспедыцыйную паездку ва Уфімскую губерню, у 1896 і 1898 гадах — у стэпы Казахстана, ад нізоўяў ракі Урал і басейна ракі Ілек да Курганскай акругі Сібіры. У 1893 годзе здаў магістарскія экзамены і ў лютым 1898 года абараніў магістарскую дысертацыю на тэму «К морфологии скелета птиц. Череп Tinnunculus». Пасля абароны дысертацыі П. П. Сушкін быў абраны прафесарам Вышэйшых жаночых курсаў у Маскве і прыват-дацэнтам Маскоўскага ўніверсітэта. У 1897—1901 гадах займаў пасаду лабаранта пры кафедры параўнальнай анатоміі і кіраваў практыкумам па курсу М. М. Мензбіра, у 1899—1900 гадах працаваў за мяжой у навуковых цэнтрах Германіі, Францыі, Англіі, Італіі, БельгііДементьев Г. П. Пётр Петрович Сушкин (1868—1928) // Русский орнитологический журнал, 2012, Том 21, Экспресс-выпуск 787: 2017—2024. У 1902 годзе П. П. Сушкін апублікаваў сваю працу (якую абараніў як доктарскую дысертацыю) «К морфологии скелета птиц: 1. Сравнительная остеология дневных хищных птиц и вопросы классификации. 2. Сокола и их ближайшие родственники». Разам з А. Ф. Котсам здзейсніў экспедыцыю ў вярхоўі Енісея, у 1904 годзе на Тарбагатай і ў Зайсанскую катлавіну. На працягу 12 гадоў займаўся вывучэннем арнітафаўны Мінусінскага стэпу, Заходняга Саяна, Алтая, паўпустынь Тувы (Танну-Урянхай), паўночна-заходніх раёнаў Манголіі, займаўся марфалагічнымі даследаваннямі. У 1906 годзе здейсніў паездку на Віла-Франкскую біялагічную станцыю, дзе знаёміўся з марской фаўнай і метадамі збору і фіксацыі жывёл.

У 1909 (1910) годзе П. П. Сушкін быў абраны прафесарам Харкаўскага універсітэта. Чытаў курс параўнальнай анатоміі пазваночных для другога курса і арганізаваў практыкум на другім і трэцім курсах. У 1912 і 1914 годзе ён здзяйсняе экспедыцыі на Алтай, адначасова даследуе бліжэйшыя да Алтая паўночна-заходнія раёны Манголіі. У 1913 годзе робіць паездку ў Закаўказзе.

У 1918 годзе П. П. Сушкіна абіраюць ганаровым членам Амерыканскага арніталагічнага саюза.

Неўзабаве вучоны пераязджае ў Петраград і з 1921 года загадвае арніталагічным аддзяленнем Заалагічнага музея Акадэміі навук СССР, а з канца 1924 года працуе і захавальнікам і загадчыкам Паўночна-Дзвінкай галерэі Геалагічнага музея. З 1919—1920 гадах П. П. Сушкін прафесар Таўрычаскага ўніверсітэта ў горадзе Сімферопаль. Адначасова працуе ў Сімферопальскім натуральна-гістарычным музеі.

У 1925 годзе П. П. Сушкін быў абраны сапраўдным членам Акадэміі навук СССР, у 1927 годзе — акадэмікам-сакратаром Аддзялення фізіка-матэматычных навук АН ССР. З 1925 года намеснік старшыні мангольскай і чацвярцічнай камісіі АН СССР. У 1926 годзе знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Даніі (для ўдзелу ў Міжнародным арніталагічным кангрэсе), таксама ў Швецыі і Нарвегіі. Займаў пасаду старшыні камісіі па паўночнадзвінскіх раскопках. У 1927 годзе прымаў удзел у Х Міжнародным экалагічным кангрэсе ў Будапешце.

Памёр Пётр Пятровіч Сушкін 17 верасня 1928 года ў Кіславодску. Пахаваны ў на Смаленскіх могілках у Санкт-Пецярбургу.

Навуковая дзейнасць П. П. Сушкін з’яўляецца аўтарам шэрагу навуковых прац па арніталогіі, зоагеаграфіі, палеанталогіі і параўнальнай анатоміі пазваночных. Дэталёва распрацаваў сістэматыку драпежных птушак і птушакт сямейства . Галоўнай працай вучонага стала двухтомная манаграфія «Птицы советского Алтая и прилежащих частей Северо-Западной Монголии», апублікаваная ўжо пасля яго смерці.

Сярод апублікаванага: К морфологии скелета птиц, ч. 1 // Учёные записки Моск. ун-та. Отд. естеств.-исторический. — 1897. — Вып. 14. К морфологии скелета птиц. Сравнительная остеология дневных хищных птиц (Accipitres) и вопросы классификации, ч. 1—2 // Учёные записки Моск. ун-та. Отд. естеств.-исторический. — 1902. — Вып. 17. Птицы Средней Киргизской степи (Тургайская область и восточная часть Уральской). — Москва, 1908. Эволюция наземных позвоночных и роль геологических изменений климата // «Природа». — 1922. — С. 3—31. Зоологические области Средней Сибири и ближайших частей нагорной Азии и опыт истории современной фауны палеарктической Азии // Бюл. МОИП. Отд. биол.. — 1925. — Т. 34. — С. 7—86. Высокогорные области земного шара и вопрос о родине первобытного человека // «Природа». — 1928. — № 3. — С. 250—279. Птицы Советского Алтая и прилежащих частей Северо-Западной Монголии. Т. 1—2. — Москва-Ленинград, 1938.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Дементьев Г. П. Пётр Петрович Сушкин (1868—1928) // Русский орнитологический журнал, 2012, Том 21, Экспресс-выпуск 787: 2017—2024 Сушкин Пётр Петрович // Архивы РАН Ильичёв В. Д. П. П. Сушкин (1868—1928) // Биология, № 29/2004 Портенко Л. А. Пётр Петрович Сушкин (1868—1928) как фаунист и зоогеограф // Русский орнитологический журнал, 2012, Том 21, Экспресс-выпуск 761: 1211—1228. Сушкин Пётр Петрович // Энцыклапедычны слоўнік Гранат — Выданне 7. — том 41, Ч. V. — Стаўбцы 577—578.

Катэгорыя:Заолагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Заолагі СССР Катэгорыя:Арнітолагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Арнітолагі СССР Катэгорыя:Палеантолагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Палеантолагі СССР Катэгорыя:Аўтары заалагічных таксонаў