Тэхаскі жаночы ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Дэнтан у штаце Тэхас.

Агульная характарыстыка Гэта дзяржаўны ўніверсітэт сумеснага навучання жанчын і мужчын ў Дэнтане з двума дадатковымі кампусамі ў Даласе і Х’юстане, якія ў асноўным спецыялізуюцца на медыцынскіх навуках. Нягледзячы на тое, што з 1994 года ўніверсітэт з'яўляецца ўстановай з поўнасцю сумесным навучаннем жанчын і мужчын, гэта буйнейшы дзяржаўны універсітэт у Злучаных Штатах, прызначаны ў асноўным для жанчын. Універсітэт з'яўляецца часткай аднайменнай універсітэцкай сістэмы. Ён прапануе праграмы бакалаўрыяту і магістратуры па 60 напрамках навучання ў шасці акадэмічных каледжах.

Структура Каледж мастацтваў і навук Каледж бізнесу каледж медыцынскіх навук Каледж медсястрынства Каледж прафесійнай адукацыі

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Тэхас

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Тэхаса