Сушы́лка — прыбор, прылада, абсталяванне, збудаванне, прызначанае для сушкі, выпарэння вільгасці з розных матэрыялаў. Па прызначэнню падзяляюцца на прамысловыя і хатнія.

Паводле спасабу перадачы цяпла да высушваемага матэрыялу сушылкі падзяляюцца на канвекцыйныя, у якіх цеплыня перадаецца матэрыялу ў выніку непасрэднага яго сутыкнення з нагрэтым газам; кантактныя, у якіх матэрыял сутыкаецца з нагрэтай паверхняй; радыяцыйныя; у якіх цеплыня перадаецца за кошт выпраменьвання ад нагрэтых паверхняў; індукцыйныя, у якіх матэрыял награваецца токамі высокай частаты.

Для высушвання адчувальных да высокай тэмпературы матэрыялаў (фармацэўтычныя, хімічныя прэпараты, вакцыны і інш.) выкарыстоўваюцца сублімацыйныя сушылкі.

Зноскі

Літаратура

Сушы́лка; Сушы́льня //

Спасылкі

Катэгорыя:Прыборы Катэгорыя:Прылады Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Катэгорыя:Апрацоўка прадуктаў харчавання Катэгорыя:Дрэваапрацоўка Катэгорыя:Бытавая тэхніка Катэгорыя:Гаспадарчыя пабудовы