Аляксей Іванавіч Якімаў (; ) — савецкі і амерыканскі вучоны, спецыяліст у галіне фізіка цвёрдага цела і оптыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2023; сумесна з Муні Бавендзі і Луісам Брусам).
Першаадкрывальнік нанакрышталічных паўправадніковых квантавых кропак, які выканаў піянерскія даследаванні іх электронных і аптычных уласцівасцяў.
Біяграфія У 1967 годзе скончыў фізічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (кафедра малекулярнай фізікі). У 1974 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук па тэме «Аптычная арыентацыя спіноў носьбітаў у паўправадніках»Екимов А. И. Оптическая ориентация спинов носителей в полупроводниках. Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата физико-математических наук : 01.04.10. Академия наук СССР. Физико-технический институт имени А. Ф. Иоффе. — Ленинград, 1974. — 18 с.. У 1989 годзе абараніў дысертацыю на ступень доктара фізіка-матэматычных навук па тэме «Квантавыя размерные з’явы ў паўправадніковых мікракрышталях»Екимов А. И. Квантовые размерные явления в полупроводниковых микрокристаллах. Автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора физико-математических наук : 01.04.10. Академия наук СССР. Физико-технический институт имени А. Ф. Иоффе. — Ленинград, 1989. — 34 с..
Працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце імя А. Ф. Іофэ і ў Дзяржаўным аптычным інстытуце імя С. І. Вавілава. З 1999 года працуе ў ЗША ў кампаніі Nanocrystals Technology Inc, штат Нью-Ёрк, у якасці Chief Scientist.
Быў запрошаным прафесарам у Політэхнічнай школе ў Парыжы, у Ліёнскім універсітэце імя Клода Бернара, ў Інстытуце Макса Планка і ва Універсітэце Осакі.
Аўтар больш за сто навуковых прац і некалькіх вынаходак.
У 2023 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі.
Навуковая дзейнасць У 1970-х гадах удзельнічаў у даследаваннях аптычнай арыентацыі спіноў электронаў і ядраў ў паўправадніках.
У канцы 1970-х і пачатку 1980-х гадоў, працуючы ў Дзяржаўным інстытуцке імя С. І. Вавілава, распрацаваў і рэалізаваў метад атрымання крышталяў нанаметровых памераў у шклопадобных матрыцахСупольна з Онушчанка.. Ужываючы дадзены метад, з дапамогай выбару тэмпературы і часу тэрмаапрацоўкі шкла, актываваных паўправаднікамі, стала магчымым атрымліваць крышталі з памерамі, якія ляжаць у шырокіх межах: ад адзінак да дзясяткаў і больш нанаметраў. Пазней аб гэтым этапе работ А. Якімава акадэмік Ж. І. Алфёраў пісаў: «Першыя паўправадніковыя кропкі-мікракрышталі злучэнняў AIIBVI, сфармаваныя ў шкляной матрыцы, былі прапанаваны і рэалізаваны А. І. Якімавым і А. А. Анушчанка».
Далей А. Якімаў даследаваў аптычныя і электрычныя ўласцівасці шкла, якія змяшчаюць нанакрышталі паўправаднікоў CdS, CdSe, CuCl і CuBr. Ён вызначыў ўзаемасувязь паміж памерамі гэтых крышталяў і спектраскапічныя параметрамі іх паглынання. Сумесна з А. Эфрасам, тэарэтыкам з ФТІ імя А. Ф. Іофэ, даў тлумачэнне назіральным аптычным уласцівасцям шкла з нанакрышталямі. У прыватнасці, былі вызначаны прычыны залежнасці аптычных уласцівасцяў нанакрышталяў ад іх памераў і ўстаноўлена, што нанакрышталі праяўляюць квантавыя ўласцівасці і паводзяць сябе падобна «штучным атамам».
Пазней паўправадніковыя нанакрышталі і ім падобныя аб’екты сталі называць «квантавымі кропкам»; пачатак іх даследаванню ў свеце было пакладзена працамі, выкананымі А. Якімавым.
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР 1976 года — за цыкл прац «Выяўленне і даследаванне новых з’яў, звязаных з аптычнай арыентацыяй спіноў электронаў і ядраў у паўправадніках» (1970—1974); Прэмія Вуда 2006 года (сумесна з Л. Брусам І А.Эфрасам). Прысуджана Аптычным таварыствам (OSA) за «адкрыццё нанакрышталічных квантавых кропак і піянерскія даследаванні іх электронных і аптычных уласцівасцяў». Нобелеўская прэмія па хіміі 2023 года
Артыкулы пра нанакрыўталях
Статья «Quantum size effect in semiconductor microcrystals», вышедшая в 1985 году, была опубликована повторно в 1993 году в специальном юбилейном выпуске журнала «Solid State Communications», посвящённом его тридцатилетию.
Зноскі
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута імя А. Ф. Іофэ Катэгорыя:Супрацоўнікі ДАІ імя С. І. Вавілава Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР